Цэнтр даследаванняў па філасофскай антрапалогіі

Прыярытэтны кірунак даследчай працы Цэнтра даследаванняў па філасофскай антрапалогіі «Toпас» акрэсліваецца трыма ключавымі словамі: інтэрсуб’ектыўнасць, камунікацыя і дыялог. Цэнтр ладзіць навуковыя канферэнцыі і семінары, выдае філасофска-культуралагічны часопіс «Toпас» і кніжную серыю «Conditio humana».

Дзейнасць Цэнтра даследаванняў па філасофскай антрапалогіі

Цэнтр даследаванняў па філасофскай антрапалогіі «Топас» заснаваны ў 1996 г. Навуковая праца Цэнтра абапіраецца на фенаменалагічную традыцыю і накіраваная на шматаспектнае вывучэнне феномена быцця-адно-з-адным і досведу інакшасці.

Асноўныя кірункі дзейнасці Цэнтра:

  • Арганізацыя даследчых семінараў і канферэнцый
  • Выданне філасофска-культуралагічнага часопіса «Toпас» (заснаваны ў 2000 г.)
  • Выданне кніжнай серыі «Conditio humana» (заснаваная ў 2002 г.)

Актуальная навукова-даследчая праца Цэнтра прадугледжвае міждысцыплінарнае ўзаемадзеянне з іншымі сацыяльна-гуманітарнымі навукамі (псіхалогіяй, педагогікай, сацыяльнай антрапалогіяй, сацыялогіяй) ды ажыццяўляецца па трох тэматычных кірунках:

  1. Асіметрычныя інтэрсуб’ектыўныя адносіны: антрапалагічныя падмуркі і сацыяльныя практыкі
  2. Філасофія і псіхатэрапія
  3. Філасофскія і этычныя праблемы сучаснага біятэхналагічнага развіцця

У 2013 г. у межах дзейнасці Цэнтра былі зладжаныя:

  • міжнародны міждысцыплінарны семінар, прысвечаны інтэрпрэтацыі кнігі М. Хайдэгера «Цаліконаўскія семінары» (Вільня)
  • міжнародны семінар і канферэнцыя на тэму «Эмацыйная самасць: новыя псіхалагічныя дыскурсы і практыкі суб’ектывацыі» (Мінск)
  • міжнародная міждысцыплінарная канферэнцыя «The Existential Interpretation of Being Human in Philosophy and Psychology: Validity and Topicality. On Occasion of the 200th Anniversary of Kierkegaard’s Birth»

Больш падрабязна пра дзейнасць Цэнтра гл. тут.

Кіраўнічка цэнтра:
прафесарка, доктарка філасофскіх навук Таццяна Валер’еўна Шчытцова
tatiana.shchyttsova@ehu.lt

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.