Адбылася прэзентацыя альбома «Беларусь. Храм і крыявід»

12 лістапада Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) зладзіў першую ў Літве презентацыю альбома «Беларусь. Храм і крыявід».

Падчас прэзентацыі адзін з суаўтараў альбома і выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі разам з Астай Паўлікайтэ (жонкай укладальніка альбома Дзяніса Раманюка) прадставілі гісторыю стварэння выбітнага твора, у які ўвайшлі 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства крыявідаў – як са знакавых, так і менш вядомых куткоў Беларусі.

Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ, а таксама госці ўніверсітэта змаглі дазнацца з першых вуснаў аб усіх дэталях, выкліках і акалічнасцях укладання такой значнай для Беларусі і ўсяго рэгіёна публікацыі.

 

Назад

Галерэя