Д-р У. Іваноў выступіў з дакладам на тэму: «La translittération politique : le cas du bélarussien» («Палітычная транслітарацыя на прыкладзе беларускай мовы»).
Выступленне прысвечана актуальнай тэме і закранае праблемы перакладу беларускіх уласных імёнаў, а таксама геаграфічных назваў на іншыя мовы, у прыватнасці на французскую. Праблема транслітарацыі беларускіх назваў часта застаецца вельмі палітызаванай, паколькі франкамоўныя журналісты па-ранейшаму ігнаруюць правілы транслітарацыі і традыцыйна з савецкіх часоў перадаюць беларускія ўласныя і геаграфічныя імёны з дапамогай рускай мовы, цалкам ігнаруючы правілы транслітарацыі з беларускай мовы.
Калёквіум лічыцца найбуйнейшай пляцоўкай, якая два разы на год збірае ў асноўным франкамоўных, а таксама іншых раманамоўных сацыялінгвістаў свету.
Праграма калёквіума даступная па спасылцы.