Катарына Мацернава абмеркавала далейшае развіццё ўніверсітэта з выкладчыкамі і студэнтамі ЕГУ

Фота: Kęstutis Kurienius

6 ліпеня Намесніца Генеральнага дырэктара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах па пытаннях пашырэння Катарына Мацернава наведала з візітам Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) і пагутарыла з кіраўніцтвам, выкладчыкамі і студэнтамі.

З боку ўніверсітэцкай супольнасці ў сустрэчы прынялі ўдзел Рэктар універсітэта Праф. Сяргей Ігнатаў, старшыня Сенату праф. Аляксандр Пупцаў, кіраўнік Службы па справах студэнтаў Анастасія Радзіонава, кіраўнік Аддзела камунікацыі і развіцця Максімас Мілта, кіраўнікі і выкладчыкі Дэпартамента сацыяльных навук і Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў, а таксама студэнты і выпускнікі бакалаўрскіх і магістарскіх праграм ЕГУ.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі працэс развіцця ўніверсітэта і далейшае пашырэнне яго дзейнасці, навуковы і акадэмічны патэнцыял і новыя навучальныя праграмы, якія неўзабаве з’явяцца ў ЕГУ, а таксама ўзнялі пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Студэнты і выпускнікі, якія прынялі ўдзел у сустрэчы, падзяліліся сваім вопытам навучання ва ўніверсітэце і распавялі пра тое, якія магчымасці ім прадаставіў ЕГУ, у тым ліку, удзел у праграмах міжнароднага абмену, разнастайных сацыяльных праектах і інш.

Рэктар Праф. Сяргей Ігнатаў падзякаваў спадарыне Катарыне Мацернавай за падтрымку, што аказваецца ўніверсітэту і яго супольнасці Еўрапейскім Саюзам.

Асноўныя моманты сустрэчы даступныя ў фотагалерэі.

Назад