Дац. Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі Варшаўскага ўніверсітэта
25-10-2021
Фота:
Уладзіслаў Іваноў
21–22 кастрычніка Уладзіслаў Іваноў, дацэнт Дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, kulturowe i historyczne» («Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурна-гістарычныя сувязі»), арганізаванай кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і прысвечанай 65-годдзю беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце.
- Дац. У. Іваноў выступіў з дакладам «Стварэнне слоўніка нецэнзурнай лексікі і яе аналагаў на беларускай мове: паміж лексікаграфіяй і сацыялінгвістыкай».
- Канферэнцыя адбылася ў віртуальным фармаце па прычыне пандэміі. Артыкулы на аснове выступаў будуць апублікаваныя ў чарговым нумары часопіса «Acta Albaruthenica».
Падрабязная праграма Канферэнцыі даступна па спасылцы.