Публічная лекцыя «Нацыянальная ідэнтычнасць у эпоху вайны. Эга нацыі»

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 23 сакавіка на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.

Лектар – Наталля Ржэўская (PhD, Кіеў).

Тэма: Нацыянальная ідэнтычнасць у эпоху вайны. Эга нацыі

Лекцыя пачнецца а 18 гадзіне i будзе трансліравацца праз ZOOM.

Калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.

Цыкл публічных лекцый

Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.

Назад