ЕГУ аб’яўляе пра старт прыёмнай кампаніі 2023/24 навучальнага года

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) аб’яўляе аб пачатку прыёмнай кампаніі 2023/24 навучальнага года і наборы на бакалаўрскія і магістарскія праграмы. Прыёмная кампанія працягнецца з 24 красавіка па 10 ліпеня.

У 2023/24 акадэмічным годзе ЕГУ ажыццяўляе набор на бакалаўрскія праграмы (пастаянная (вочная) і пастаянная сесійная (завочная) формы навучання):

на магістарскія праграмы (змяшаная форма навучання):

Падрабязная інфармацыя аб парадку паступлення ў ЕГУ даступная ў спецыяльным раздзеле сайта ўніверсітэта.

З графікам экзаменаў і календаром прыёмнай кампаніі можна азнаёміцца па спасылках: для абітурыентаў бакалаўрыяту пастаяннай (вочнай) і пастаяннай сесійнай (завочнай) формаў навучання, для абітурыентаў магістарскіх праграм.

Уступныя экзамены па кампазіцыі (для абітурыентаў праграмы «Візуальны дызайн»), мастацкім выкананні (для абітурыентаў праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня») і англійскай мове (для абітурыентаў усіх праграм) пройдуць у анлайн-фармаце. Абітурыентам, якія паступаюць на магістарскія праграмы, неабходна здаць онлайн-экзамен па англійскай мове.

Азнаёміцца з коштам навучання на кожнай з праграм можна па спасылцы. Абітурыенты ЕГУ могуць прэтэндаваць на 50% або 100% грант на пакрыццё кошту навучання на падставе прадастаўленага партфоліа. У рамках прыёмнай кампаніі гэтага года партфоліо абітурыентаў прымаюцца з 24 красавіка па 7 ліпеня.

Па выніках разгляду анкет абітурыентаў прыёмная камісія прыме рашэнне аб запрашэнні абітурыента на анлайн-сумоўе.

Заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт сёння – гэта міжнародны ўніверсітэт, у якім навучаюцца больш за 1000 студэнтаў з 15 краін – Беларусі, Украіны, Расіі, Балтыйскага рэгіёну, Цэнтральнай Азіі і інш.

Місія ЕГУ – садзейнічаць развіццю грамадзянскай супольнасці праз гуманітарныя навукі і свабодныя мастацтва. Прапаноўваючы навучанне па мадэлі liberal arts, ЕГУ асаблівую ўвагу надае развіццю міждысцыплінарных ведаў, крытычнага мыслення, крэатыўнасці і інтэлектуальнай гнуткасці, што дазваляе ў поўнай меры раскрыць акадэмічны і крэатыўны патэнцыял студэнтаў. Спалучэнне фундаментальных гуманітарных ведаў і практычных навыкаў, традыцыйных фарматаў навучання і інавацыйных падыходаў робіць адукацыйны працэс у ЕГУ ўнікальным досведам.

Назад