Удзельнічайце ў Зімовым лагеры дэмакратыі ЕГУ!

Даты: 15-21 лютага 2024 года

Месца: Вільня, Літва

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адчыняе дзверы для студэнтаў, гатовых пагрузіцца ў свет лічбавай дэмакратыі і актывізму! Мы шукаем 30 удзельнікаў для нашага зімовага лагера, які пройдзе ва ўтульным турыстычна-аздараўленчым цэнтры непадалёк ад Вільні.

Калі вы хочаце развіваць крытычнае мысленне, пашыраць свае лідэрскія якасці і акунуцца ў свет інавацыйных лічбавых тэхналогій, гэта мерапрыемства для вас!

Запоўніце заяўку для ўдзелу!

Што вас чакае на лагеры:

  • Інтэрактыўныя сесіі і дыскусіі па:
    • Уплыву лічбавых тэхналогій на палітыку і грамадства
    • Процідзеянню маніпуляцыям і прапагандзе
    • Выкарыстанню лічбавых інструментаў для падтрымкі дэмакратыі і актывізму моладзі
  • Мультымедыйныя студыі (відэамантаж, SMM, тэатр) для развіцця лідэрскіх навыкаў і распаўсюджвання ідэй

Дадатковая інфармацыя:

  • Удзел адкрыты для студэнтаў ЕГУ і беларускіх студэнтаў у Літве і Польшчы да 27 год.
  • Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская.
  • Вядучыя – эксперты ЕГУ, прадстаўнікі EPAM і лічбавыя актывісты.
  • Удзел бясплатны, арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Магчымая кампенсацыя праезду да Вільні.

Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2024 года. Звяжамся з адабранымі пасля 20 студзеня 2024 года.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Аляксея Ластоўскага: aliaksei.lastouski@ehu.lt.

Не выпусціце магчымасць пагрузіцца ў свет дэмакратыі і лічбавых тэхналогій!

Больш падрабязна

Назад