Пра што курс?
Што такое спадчына? Замкі і храмы, святы і абрады… Але часам гэта і тое, пра што вы не маглі падумаць. Гэта і дзядулевы гальштукі, студэнцкія фота бацькоў, рэцэпт бабулінага супу, сямейныя жарты. А яшчэ — таямніцы, маўчанне, страхі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Усё гэта складаецца ў музей сям’і.
З такіх “музеяў” вырастае наша гісторыя і наша нацыя. З ідэнтычнасцяў адзінак складаецца нацыянальная і культурная ідэнтычнасць. Мы можам не ўсведамляць, як моцна карані ўплываюць на наша жыццё. Між тым у яго аснове ляжыць пытанне «хто я». Поўны і разгорнуты адказ — найлепшы падарунак, які можна сабе зрабіць!
На курсе мы будзем:
- разважаць пра ўплыў сямейных траўм і сакрэтаў на наша сённяшняе жыццё;
- разгадваць сямейныя загадкі, збіраць і фіксаваць гісторыю роду;
- чытаць успаміны і пісаць успаміны;
- аналізаваць сямейныя фотаальбомы і артэфакты, геаграфію і тапаграфію;
- аналізаваць гістарычны кантэкст, апісваць эпоху, вучыцца бачыць сябе ў «вялікай» гісторыі;
- асвойваць жанр аўтаэтнаграфіі, праводзіць самадаследаванне;
- вучыцца пісаць тэксты;
- працаваць з вуснай гісторыяй і гісторыяй памяці.
Хто можа ўдзельнічаць?
Курс прызначаны для студэнтаў і магістрантаў ЕГУ, аднак адкрыты і для абітурыентаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі падыходамі да працы з культурнай спадчынай.
Калі і як будзе праходзіць курс?
Курс будзе праходзіць с 23 траўня па 27 чэрвеня 2025 г. у анлайн-фармаце (праз Zoom):
- 23 траўня, 18.30 – 20.00. Уводзіны ў курс
- 30 траўня, 18.30 – 20.00
- 6 чэрвеня, 18.30 – 20.00
- 13 чэрвеня, 18.30 – 20.00
- 17 чэрвеня, 18.30 – 20.00
- 20 чэрвеня, 18.30 – 20.00
- 27 чэрвеня, 18.30 – 21.30 (Zoom)
Што вы атрымаеце?
Па-першае, вы зробіце самадаследаванне (асабісты досвед у спалучэнні з палявымі дадзенымі і архіўнымі звесткам), які дапаможа зрабіць нечаканыя адкрыцці! Выніковы праект, створаны на курсе, можа стаць публікацыяй, тэмай выступу або ж проста эпахальным этапам у развіцці вашага сямейнага музея.
Па-другое, усе удзельнікі, якія скончаць курс, атрымаюць сэртыфікат, які падыходзіць для ўключэння ў партфоліё для атрымання гранта, які пакрывае кошт навучання (актуальна і для абітурыентаў!).
Па-трэцяе, эсэ і праекты па выніках курса могуць быць прапанаваныя да публікацыі ў альманаху «CTRL+S», прысвечаным гістарычнай спадчыне.
Як далучыцца да курса?
Каб стаць слухачом курса, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю да 20 траўня 2025 г.
Далучайцеся!