За апошнія два дні з беларускіх ВНУ былі адлічаныя ўжо больш за 50 студэнтаў розных накірункаў навучання. Грамадзяне Беларусі, якія навучаліся на праграмах гуманітарных, сацыяльных навук ці мастацтваў і сутыкнуліся з палітычным ціскам з боку ўладаў, могуць звяртацца ў ЕГУ дзеля таго, каб быць залічанымі на падставе перазаліку пройдзеных курсаў.
Раней Урад прыняў рашэнне аб выдзяленні €200 000 для падтрымкі навучання студэнтаў з Беларусі ў ЕГУ. Дзякуючы гэтаму рашэнню, студэнты, якія сутыкнуліся з палітычным ціскам у Беларусі, змогуць звярнуцца па бясплатнае месца для працягу навучання ў ЕГУ.
Пачынаючы з верасня, ЕГУ ужо прыняў станоўчае рашэнне аб прадстаўленні бесплатных месцаў для 19 грамадзян Беларусі са сродкаў Ураду Літвы.
ЕГУ прапаноўвае студэнтам з Беларусі магчымасць працягу навучання па наступных праграмах сталай і дыстанцыйнай формы навучання:
- Бакалаўская праграма «Візуальны дызайн» (бакалаўр мастацтваў)
- Бакалаўская праграма «Еўрапейская спадчына» (бакалаўр гуманітарных навук)
- Бакалаўская праграма «Медыя і камунікацыя» (бакалаўр сацыяльных навук)
- Бакалаўская праграма «Сусветная палітыка і эканоміка» (бакалаўр сацыяльных навук)
- Праграма бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» (магістр права)
Кіраўніцтва ЕГУ вядзе перамовы з міжнароднымі фондамі аб пашырэнні вылучанага фінансавання для студэнтаў з Беларусі, на якіх ажыццяўляўся ціск. Чакаецца, што ў выніку станоўчага рашэння яшчэ большая кольскасць студэнтаў з Беларусі змогуць працягнуць навучанне ў ЕГУ ва ўмовах адсутнасці ідэалагічнага ціску і ў атмасферы ліберальнай мадэлі адукацыі.
Для таго каб падаць заяву на перавод у ЕГУ, неабходна:
- Запоўніць заяву і даслаць яе на students.requests@ehu.lt, прыклаўшы акадэмічную даведку аб пройдзеных курсах.
- Запоўніць заяву аб прадастаўленні фінансавай дапамогі і даслаць яе на office@ehu.lt, прыклаўшы дакументы, якія ілюструюць палітычны ціск.
- Падаць анлайн-заяву на прызнанне ў Літве атэстата/ дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Па выніках выканання названых пунктаў неабходна запоўніць анлайн-анкету будучага студэнта ЕГУ.
Кансультацыі праводзіць Аддзел камунікацыі і развіцця:
ЕГУ — гэта адзіны беларускі ўніверсітэт, які цалкам прытрымліваецца прынцыпаў акадэмічных свабодаў. Дзякуючы ліберальнай мадэлі навучання, выкладанню на родных мовах і інтэнсіўнай англамоўнай падрыхтоўцы, а таксама паўнавартаснаму паглыбленню ў рэалізацыю сацыяльных праектаў, студэнты-беларусы атрымліваюць сапраўды еўрапейскую адукацыю, якая дазваляе рэалізаваць свае прафесійныя і творчыя амбіцыі як у Беларусі, так і па ўсім свеце. Пасля вымушанага пераезду ЕГУ ў Вільню выпускнікамі ўніверсітэта сталі 2577 чалавек, абсалютная большасць з іх — грамадзяне Беларусі.