Літоўскія дзяржаўныя стыпендыі і гранты для абітурыентаў магістратуры ЕГУ

Міністэрства асветы і навукі Літоўскай Рэспублікі прапануе стыпендыі і гранты на навучанне для абітурыентаў магістарскіх праграм, якія паступаюць ў 2016 годзе. Традыцыйна штогод каля 2-3 магістрантаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) ў Вільні атрымліваюць прэстыжную стыпендыю, што поўнасцю пакрывае выдаткі на навучанне, а таксама прадстаўляе штомесячную выплату ў памеры 380 еўра.

Размеркаванне фінансавання адбываецца сярод усіх універсітэтаў, якія знаходзяцца ў Літве.

Падчас паступлення на ​​магістарскія праграмы ЕГУ «Культурныя даследаванні», «Гістарычная і культурная спадчына», «Публічная палітыка» і «Экзістэнцыяльныя псіхалогія» грамадзяне Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кітая, Малдовы, Украіны і Узбекістана, а таксама асобы літоўскага паходжання, за выключэннем грамадзян дзяржаў-членаў ЕС, дзяржаў ЕЭЗ і дзяржаў постсавецкай прасторы, якія не ўваходзяць у ЕС, могуць прэтэндаваць на атрыманне фінансавання, якое прадстаўляе Урад Літоўскай Рэспублікі. Кандыдат на стыпендыю павінен мець ступень бакалаўра альбо спецыяліста.

Важна! Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне фінансавання неабходна да 10 ліпеня асабіста або на электронны адрас egle.fiseraite@smm.lt, або праз дыпламатычнае прадстаўніцтва Літоўскай Рэспублікі прадставіць Міністэрству асветы і навукі копіі:

  1. Дакумента пасведчання асобы
  2. Дыплома бакалаўра або спецыяліста і яго перакладу на літоўскую, англійскую або рускую мову
  3. Дакумента, які даказвае валоданне рускай мовай (мовай навучання), і яго перакладу на літоўскую, англійскую або рускую мову
  4. Сертыфіката IELTS, TOEFL альбо даведку універсітэта, якая сьведчыць, валоданне ангельскай мовай на ўзроўні не ніжэй B2 (для выпускнікоў бакалаўрыяту ЕГУ – даведку Цэнтра агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі)
  5. Дакумента (дакументаў), які сведчыць (якія сведчаць) пра дасягненні ў навуковай (мастацкай) дзейнасці і яго (іх) перакладу на літоўскую, англійскую або рускую мову
  6. Пацверджанне ЕГУ аб атрыманні анкеты абітурыента з указаннем даты прыёму рашэння аб залічэнні ва ўніверсітэт і правядзення іспыту па ангельскай мове (выдае Цэнтр падтрымкі акадэмічнага працэсу)
  7. Рэкамэндацыйны ліст на літоўскай, рускай або англійскай мове
  8. Матывацыйны ліст
  9. Дакументы, якія пацвярджаюць дасягненні ў галіне навукі або мастацтва.
  10. Таксама павінна быць указана контакных інфармацыя кандыдата – адрас у стране паходжання, адрас электронай пошты, нумар тэлефона, Skype

Дакументы павінны быць атрыманы Міністэрствам асветы і навукі да 10 ліпеня.

Адрас для адпраўкі дакументаў:

Міністэрства асветы і навукі
Аддзяленне вышэйшай адукацыі
вул. А. Волана 2
01516 Вільня
Літва

Размеркаванне фінансавання:

Паспяховыя кандыдаты атрымаюць стыпендыю, якая складае 380 еўра ў месяц на ўвесь перыяд навучання. Поўнае пакрыццё кошта навучання будзе прадастаўлена толькі грамадзянам Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, а таксама асобам літоўскага паходжання.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на сайце Фонда падтрымкі адукацыйных абменаў.

Назад