«Фемінізацыя беларускай мовы» — гэта сацыялінгвістычнае даследаванне аб жаночых агентыўна-прафесійных назвах беларускай мовы (старабеларускай і сучаснай мовы). Акрамя таго, даследаванне ахоплівае кампаратывісцкае вымярэньне і знаёміць чытацтва з станам фемінізацыі ў літоўскай, рускай, польскай, украінскай і французскай мовах. Манаграфія зацікавіць усіх, хто цікавіцца гендарнай лінгвістыкай і сацыялінгвістыкай навогул.
Манаграфія Уладзіслава Іванова «Фемінізацыя беларускай мовы» з’явілася ў Таварыстве беларускай культуры ў Вільні
14-06-2019
