Выкладчык праграм «Візуальны дызайн» і «Візуальная пластыка», выбітны мастак і ілюстратар дац. Уладзімір Даўгяла стаў пераможцам у намінацыі «Майстэрства» (лепшы ілюстратар кнігі).
Альбом «Беларусь. Храм і крыявід», які быў выдадзены ў сааўтарстве Дзяніса Раманюка і выкладчыка бакалаўрскіх праграм «Еўрапейская спадчына» ды «Візуальны дызан», выбітнага мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, атрымаў Гран-пры і дыплом імя Францыска Скарыны. Варта пазначыць, што першая публічная прэзентацыя альбома «Беларусь. Храм і крыявід», праца над карторым цягнулася на працягу 20 гадоў, адбылася ў лістападзе 2019 года ў навучальным корпусе ЕГУ у Вільні.
Падчас кніжнай выставы на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адбыліся шматлікія сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі, у тым ліку і прэзентацыя рамана «Ноч», аўтарам якой з’яўляецца выкладчык агульнаўніверсітэцкіх курсаў ЕГУ дац. Віктар Марціновіч. Пасля прэзентацыі рамана, які гэтаксама ўпершыню быў прадстаўлены менавіта ў ЕГУ у кастрычніку 2018 года, адбылася аўтограф-сэсія аўтара ў Мінску.