Канферэнцыя “Рух адвакатаў правоў чалавека і Канвенцыя аб абароне прафесіі адваката: тэарэтычныя аспекты, лепшыя практыкі і новыя выклікі

🎓 Канферэнцыя прысвечана першай міжнароднай Канвенцыі Рады Еўропы аб абароне прафесіі адваката.

🌍 На Канферэнцыі чакаецца ўдзел міжнародных экспертаў і прадстаўнікоў еўрапейскіх асацыяцый адвакатаў.

📢 Азнаёміцца ​​з папярэдняй праграмай можна па спасылцы.

⏰ 20 чэрвеня 2025 г. (10:30 – 18:00 па часе Вільні)

📍Вільня, вул. Савічаўс 17 (Savičiaus 17)

Мовы: беларуская, англійская, руская

Фармат: анлайн у Zoom / афлайн у Кампусе ЕГУ

Партнёры Канферэнцыі:

– Цэнтр Канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ;

– Міжнароднае партнёрства выпускнікоў і экспертаў ILIA.

🔍 Далучайцеся і даведайцеся больш аб міжнародных стандартах юрыдычнай прафесіі, прафесійных асацыяцыях адвакатаў і распрацоўцы новай Канвенцыі аб абароне прафесіі адваката!

📚 Адвакаты і праваабаронцы краін Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі працавалі разам з ААН і Радай Еўропы над праектам Канвенцыі больш за 10 гадоў. Падрабязней пра гісторыю руху адвакатаў правоў чалавека і сумесную працу юрыдычнай і акадэмічнай супольнасці па распрацоўцы Канвенцыі расказана ў артыкуле Цэнтра канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў канферэнц-зале абмежавана.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі (анлайн і афлайн) неабходна рэгістрацыя па спасылцы.

 

Назад