Новы выпуск часопіса Topos 1‑2025

Паважаныя калегі!

Рады паведаміць пра выхад першага нумара Topos у 2025 годзе — «КОНТУРЫ СУЧАСНАЙ КРЫТЫЧНАЙ ТЭОРЫІ». Азнаёміцца з матэрыяламі выпуску і спампаваць яго можна па спасылцы: https://journals.ehu.lt/index.php/topos/issue/view/74 (таксама даступна ў раздзеле «Бягучы выпуск»).

Гэты нумар адкрывае новы тэматычны цыкл Topos, прысвечаны сучаснай крытычнай тэорыі ва ўсім яе мнагазначным, рухомым і міждысцыплінарным абліччы. Артыкулы аналізуюць, як крытычная тэорыя сёння адказвае на палітычныя, эпістэмалагічныя і экалагічныя крызісы, пераасэнсоўваючы паняцці ўлады, суб’ектыўнасці, дзеяння і клопату. Аўтары звяртаюцца да розных інтэлектуальных традыцый — ад постмарксізму і дэколаніяльнай думкі да фемінісцкіх, псіхааналітычных і постгуманістычных падыходаў. Цэнтральнае пытанне нумара — як крытыка можа заставацца плённай ва ўмовах сістэмнага гвалту і знясілення, і якія новыя контуры мыслення прарастаюць праз практыкі супраціву і салідарнасці.

Назад