Аповесці Сцяпана Стурэйкі, што пісаліся ў перыяд 2013-2019 і выйшлі пад адной вокладкай толькі ў траўні 2022 года ў выдавецтве «Янушкевіч», сёння ізноў набываюць нечаканую актуальнасць. Іх героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сябе, ніколі не апынуўшыся тымі, кім здаваліся на пачатку. Нягледзячы на крыху хуліганскі характар аповедаў, гэта тое, што прымусіць чытача задумацца пра сэнс нашай культуры і яе захавання. Галоўная думка усіх твораў – мы губім тое, што любім.
Вядучы прэзентацыі – мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Пад час прэзентацыі можна будзе набыць кнігу (колькасць асобнікаў абмежаваная).
Дзе і калі: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20, Vilnius), 27 кастрычніка, 18.00.