«Гід па фемінізацыі беларускай мовы» – гэта працяг сацыялінгвістычнага даследвання Уладзіслава Іванова «Аб фемінізацыі беларускай мовы», апублікаванага ў 2012 г. Кніга прысвечаная арфаграфіі і словаўтварэнню ў беларускай мове. У ёй разглядаюцца пытанні фемінізацыі агентываў – назваў пасад, прафесій, тытулаў і г.д. Новая кніга ўключае практычныя парады па фемінізацыі і істотна пашыраны слоўнік фэмінітываў. Навуковым рэдактарам выдання зяўляецца доктар лінгвістыкі Міраслаў Янковяк з Варшаўскага ўнівэрсытэту. Кніга пабачыць свет у канцы верасня.
Першая прэзентацыя кнігі запланаваная на 7 кастрычніка 2016 г. у межах Кангрэсу беларускіх даследчыкаў у Коўне. Увосень таксама плануюцца прэзэнтацыі і абмеркаванні ў Вільні і Мінску.
Паралельна з выхадам класічнай кнігі з’явіцца і яе электронная версія. Публікацыя «Гіда па фемінізацыі беларускай мовы» сталася магчымай у выданні «Беларусаў Велікабрытаніі» у Лондане.