Science-Shop ЕГУ быў прадстаўлены на канферэнцыі ва ўніверсітэце Гронінгена

1 ліпеня, у рамках міжнароднай канферэнцыі Living Knowledge 9, выкладчыцы ЕГУ Наталля Міхайлава і Ксенія Шталенкова, разам з калегамі з CEU, правялі воркшоп “Changing Role of Science-Shops in Politically Charged Environment”. У рамках воркшопа былі прадстаўлены вынікі першага года рэалізацыі праекту Science-Shop, які ажыццяўляецца ў ЕГУ ў партнёрстве з CEU пры падтрымцы OSUN, асноўны фокус воркшопа быў зроблены на асаблівасцях сумеснай працы паміж універсітэтамі і грамадзянскімі арганізацыямі ва ўмовах палітычнага ціску з боку аўтарытарных сістэм.

Міжнародная канферэнцыя Living Knowledge праводзіцца раз на два гады і збірае прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці і грамадзянскіх ініцыятыў, якія ажыццяўляюць у сваёй практыцы мадэль супрацоўніцтва Science-Shop. У гэтым годзе канферэнцыя сабрала больш за 120 удзельнікаў, якія абмеркавалі пытанні развіцця практычных ведаў у кантэксце адукацыі, а таксама прэзентавалі найбольш значныя праекты, заснаваныя на ўзаемадзеянні навукі і актывізму.

У рамках Science-Shop ЕГУ на працягу 2021/2022 акадэмічнага года па запыце прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацыі пры ўдзеле студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ было распрацавана 6 праектаў, сярод якіх 3 праекты былі рэалізаваны ў рамках навучальных курсаў як рэальныя даследчыя кейсы, а яшчэ 3 прайшлі ў фармаце пераддыпломнай практыкі. У пачатку 2022/2023 акадэмічнага года будзе анансаваны новы этап развіцця Science-Shop ЕГУ. Падрабязней пра праект і магчымасці супрацоўніцтва можна даведацца па спасылцы альбо па электронным адрасе: ehuscienceshop@ehu.lt

Назад

Галерэя