У ЕГУ адбылася штогадовая Міжнародная студэнцкая канферэнцыя “Еўропа 2024: выклікі і магчымасці сучаснасці вачыма будучых спецыялістаў”

У ЕГУ адбылася штогадовая Міжнародная студэнцкая канферэнцыя “Еўропа 2024: выклікі і магчымасці сучаснасці вачыма будучых спецыялістаў”. Гэтая канферэнцыя стала працягам традыцыйнай студэнцкай навуковай сустрэчы, якая адбываецца ва ўніверсітэта больш, чым 10 гадоў.

У інтэлектуальна насычанай, прыязнай, інтэрактыўнай абстаноўцы 28-29 траўня 2024 года ў сценах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта прайшла штогадовая Міжнародная студэнцкая канферэнцыя “Еўропа 2024: выклікі і магчымасці сучаснасці вачыма будучых спецыялістаў”. 

Характэрна, што канферэнцыя насіла міждысцыплінарны і шматаспектны характар, не зацыкляючыся на асобна ўзятай тэме, а разгортваючыся ў якасці платформы, якая аб’ядноўвае юных таленавітых даследчыкаў і творчых дзеячаў. На працягу двух дзён удзельнікі канферэнцыі абменьваліся сваімі навуковымі і мастацкімі дасягненнямі, абмяркоўвалі найшырэйшы спектр сучасных праблем у галінах паліталогіі, права, эканомікі, медыя і камунікацыі, сацыялогіі, гендэрных даследаванняў, мастацтва, тэатра і культурнай спадчыны. Гэты шматмерны падыход да абмену ведамі і досведам спрыяў фармаванню сур’ёзнага і глыбокага разумення разнастайнасці сучасных выклікаў і магчымасцяў. Заслуханыя даклады і прадэманстраваныя крэатыўныя праекты сведчылі аб высокім узроўні адукаванасці, эрудыцыі, усвядомленасці, ідэйнасці, пагружанасці ў тэму, уласцівых удзельнікам канферэнцыі.

Першы дзень (28 траўня) уключаў у сябе адну вялікую панэль пад назвай “HOMO FABER: WHO ARE YOU?”, у рамках якой разглядаліся сацыягуманітарныя праблемы, тэндэнцыі і трансфармацыі, звязаныя з ідэнтычнасцю, самаідэнтыфікацыяй, правамі чалавека і культурнымі з’явамі ў ландшафце сучаснасці. Студэнткі Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў у ходзе сваіх выступленняў разглядалі пытанні развіцця і ўспрымання тэатра, кіно і культурнай спадчыны праз прызму чалавечай асобы і ідэнтычнасці. Хочацца асабліва адзначыць арыгінальны творчы праект Вікторыі Кірыльцавай, прысвечаны вопыту дзяцей беларускіх эмігрантаў і прэзентуючы кнігу-квэст “Клаўдзій і шлях дадому. Вільнюс.” Удзельніцы і ўдзельнікі, якія прадстаўлялі Акадэмічны дэпартамент сацыяльных навук, падзяліліся сваімі навуковымі распрацоўкамі такіх адвечных філасофска-прававых пытанняў, як свабода, улада, роля асобы ў грамадстве.

Другі дзень канферэнцыі (29 траўня) быў не менш цікавым і насычаным. Прымалі ўдзел студэнткі і студэнты як ЕГУ, так і універсітэтаў іншых краін: Украіны, Польшчы, а таксама — Пакістана, Бангладэша і Філіпін. 

У рамках панэлі “NEW INSTRUMENTS FOR THE DEFENCE OF INTERNATIONAL PEACE AND SECURITY” былі прадстаўлены даклады, якія факусуюцца на прававых аспектах забеспячэння міру і бяспекі на міжнародным узроўні. Была ўзнята вялікая колькасць праблем, якія тычацца міжнароднага права, міжнародных адносін, нацыянальнай бяспекі, рэгіянальнай палітыкі, энергетычнай палітыкі, міжнароднага інвестыцыйным права, абароны персанальных дадзеных і прыватнасці.

Панэль “ARTIFICIAL INTELLIGENCE AT THE SERVICE OF MANKIND” была прысвечана шматграннай праблематыцы ўплыву штучнага інтэлекту на сучаснае грамадства. Дакладчыкі разгледзелі разнастайныя тэмы, у тым ліку філасофскія, сацыяльныя і этычныя выклікі, звязаныя з цыфравізацыяй і прымяненнем штучнага інтэлекту; роля штучнага інтэлекту пры правядзенні еўрапейскіх палітычных выбараў, а таксама аб патэнцыяле яго выкарыстання ў прававой сферы.

Завяршальная панэль “EUROPEAN NEW GEOPOLITICAL STRATEGY” явіла сабой шырокі агляд тэм: такіх, як права на свабоду перамяшчэння, міграцыйная палітыка, этнічныя карты, экалагічная дэмакратыя, Еўрапейская зялёная здзелка.

Яшчэ студэнтам была прадастаўлена ўнікальная магчымасць мадэраваць працэс канферэнцыі. Першакурснікі Сяргей і Кацярына, якія ўпершыню выступалі ў ролі мадэратараў, падзяліліся сваімі адчуваннямі ад арганізацыі працы секцыі. “Было магутна! — заўважыў Сяргей, — Удзельнікі так натхнёна казалі, што я проста не мог іх перарываць!” А Кацярына ўсміхнулася і задуменна дадала: “Гэты досвед вельмі важны для тых, хто працуе над сваімі навыкамі публічнай гаворкі. А яшчэ добра быць пачутым”.

Атмасфера і ў першы, і ў другі дзень была натхняльнай і стымулюючай. У сувязі з гэтым хочацца ўспомніць гімн Еўрапейскага саюза “Ода да Радасці” (на вершы Ф. Шылера і музыку Л. Бетховена) — менавіта ў узвышаным і пашыраючым межы пачуцці Радасці прайшла канферэнцыя, разгарнуўшыся як прастора, якая зблізіла маладыя розумы і душы, аб’яднаныя памкненнямі да свабоднай, шчаслівай і дэмакратычнай будучыні. 

Мы шчыра дзякуем усіх удзельніц і ўдзельнікаў за гэтую Радасць! Працягвайце спазнаваць, тварыць, развівацца, самарэалізоўвацца. Жадаем поспеху і спадзяемся на хуткую сустрэчу на на канферэнцыі “Еўропа 2025”.

Назад