29-30 сакавіка д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Польска-беларускія культурныя і моўныя сувязі», арганізаванай Варшаўскім унівэрсытэтам. Д-р Іваноў выступіў з дакладам «Аб інклюзіўнай беларускай мове: ад гендарнага да нацыянальнага вымярэння».
3 красавіка ў межах тыдня «Барацьбы супраць харасменту» д-р Уладзіслаў Іваноў прэзентаваў у навучальным корпусе ЕГУ кнігу «Творы» Палуты Бадуновай, якая распачала новую серыю «Гендарная БНР».