Увага! Для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі

Сайт EHU.lt прызнаны ўладамі Беларусі экстрэмісцкім.
Таксама экстрэмісцкімі прызнаныя наступныя платформы ЕГУ:

  1. уліковы запіс у сетцы Instagram пад назвай @ehuofficial, ідэнтыфікатар: https://www.instagram.com/ehuofficial;
  2. уліковы запіс у сацыяльнай сетцы Facebook пад назвай European Humanities University, ідэнтыфікатар: https://www.facebook.com/EHUOfficial;
  3. старонка ў сацыяльнай сетцы LinkedIn пад назвай Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, ідэнтыфікатар: https://lt.linkedin.com/school/european-humanities-university;
  4. канал у відэахостынгу YouTube пад назвай European Humanities University, ідэнтыфікатар: www.youtube.com/@EhuCampaigner.

Згодна з заканадаўствам Беларусі, выкарыстанне экстрэмісцкіх матэрыялаў з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжаны штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Просім усіх, хто пражывае ў Беларусі альбо наведвае Беларусь, прыняць меры бяспекі, а менавіта:

  • чысціць гісторыю браўзера пасля кожнага наведвання сайта ehu.lt (любой яго версіі — рускай, беларускай, англійскай ці літоўскай);
  • не рабіць перапостаў з сайта ehu.lt і пазначаных вышэй акаунтаў у сацыяльных сетках у сваіх публічных сацыяльных сетках;
  • па магчымасці паведаміць знаёмым, якія могуць наведваць сайт ehu.lt і пазначаныя вышэй акаунты ў сацсетках, пра сітуацыю і неабходныя меры бяспекі;
  • адмяніць падпіску на названыя вышэй уліковыя запісы ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, YouTube.

Сайт ehu.lt будзе працягваць працу з прыняццем неабходных мер па абароне асабістых дадзеных карыстальнікаў.

Звяртаем вашу ўвагу, што экстрэмісцкімі прызнаныя канкрэтныя інфармацыйныя каналы ЕГУ.  Навучанне ва ўніверсітэце, навукова-акадэмічная і любая іншая дзейнасць, звязаная з ЕГУ, не можа з’яўляцца прадметам правапарушэння.

Гэтая інфармацыя не ўплывае на штодзённую дзейнасць універсітэта.
Пачатак навучальнага года — 1 кастрычніка.

Назад