«Ад ідэі да выніку, ці як кіраваць уласнымі ідэямі»: У ЕГУ стартуе інтэнсіў ад Цэнтра кар’еры

Цэнтр кар’еры ЕГУ запрашае ўсіх жадаючых прайсці кароткі курс «Ад ідэі да выніку, ці як кіраваць уласнымі ідэямі». На курсе мы разгледзім этапы фармавання ідэі для ўласнага бізнэсу, вызначым яго асноўныя часткі. Складзем рэзюмэ, разлічым вытворчы план, план маркетынгу, фінансавы план, што ў канчатковым выніку сфармуе Бізнес-план праекта.

Аўтарка курса і лектарка – Кацярына Піліпенка, доктар эканамічных навук, прафесарка Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Багдана Хмяльніцкага.

Разам з ёй вы даследуеце магчымыя варыянты стварэння канкурэнтаздольнага бізнэсу, фармавання ідэі і кіраванне праектамі, іх распрацоўку, маркетынгавую, вытворчую і фінансавую адзнаку, адзнаку магчымых рызык і фармаванне высноў для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.

Для каго: для студэнт_ак ЕГУ ўсіх праграм і форм навучання.

Перыяд: 27 лістапада – 15 снежня (2 заняткі ў тыдзень).

Фармат: анлайн.

Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы.

Заяўкі прымаюцца да 25 лістапада!

Пры паспяховым заканчэнні курса будзе выдадзены сертыфікат.

Далучайцеся да нас сёння і станьце часткай захапляльнага падарожжа ў свет вашых кар’ерных магчымасцяў!

Назад