ЕГУ прапаноўвае слухачам 42 дыстанцыйных курса па накірунках «камунікацыя», «навукі аб спадчыне», «права», «эканоміка», «дызайн». Вучэбная нагрузка курсаў вымяраецца ў Еўрапейскай сістэме падліку і перакладу крэдытаў (ECTS) і складае ад 3 да 6 ECTS.
Поўны спіс курсаў даступны па спасылцы. Кошт 1 ECTS складае €30.
Рэгламент рэгістрацыі і выканання дыстанцыйных курсаў пазначаны ў адмысловым падзеле сайта ўніверсітэта.
Дыстанцыйнае навучанне ў ЕГУ — гэта выдатная магчымасць:
- павысіць сваю кваліфікацыю ў асобных галінах сацыяльных і гуманітарных ведаў;
- выпрабаваць сябе ў новых сферах;
- атрымаць ці павысіць навыкі працы і камунікацыі ў віртуальным асяроддзі з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій;
- знайсці новых калег і знаёмых;
- азнаёміцца з адукацыйнымі практыкамі ЕГУ.
Па пытаннях аб дыстанцыйных курсах, звяртайцеся: distance @ ehu.lt