ЕГУ абвяшчае набор на летнюю школу «Разуменне стандартаў у галіне правоў чалавека для Беларусі: інтэнсіўны курс для спецыялістаў-практыкаў»

ЕГУ абвяшчае набор на летнюю школу «Разуменне стандартаў у галіне правоў чалавека для Беларусі: інтэнсіўны курс для спецыялістаў-практыкаў», якая будзе праходзіць з 8 па 10 ліпеня 2024 года стацыянарна ў кампусе ЕГУ ў Вільні

Летняя школа цалкам бясплатная для ўдельнікаў.

Арганізатары аказваюць візавую падтрымку, пакрываюць праезд і пражыванне ў Вільні на час школы. Колькасць месцаў абмежаваная, таму галоўнае для нас пры адборы – ваша матывацыя.

Працоўная мова Школы – ангельская.

Для каго гэтая школа?

  • тых, хто цікавіцца правамі чалавека;
  • тых, хто хоча даведацца больш аб грамадзянскай супольнасці;
  • тых, хто хоча будаваць дэмакратычную Беларусь;
  • тых, что цікавацца пытаннем аб адказнасці Беларусі за сумесны з Расіяй удзел у агрэсіі супраць Украіны (індывідуальная і дзяржаўная адказнасць, рэпарацыі, “мяккая” акупацыя і г.д.).

Падчас нашай школы вы зможаце папрацаваць над сваім індывідуальным праектам. Будзьце ўпэўненыя: нашыя ментары дапамогуць ператварыць вашу ідэю ў нешта класнае.

Для ўдзелу ў школе запрашаюцца як студэнты ЕГУ, так і зацікаўленыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і актывісты. А таксама ўсе, каму важная дэмакратычная  Беларусь.

Што карыснага вы знойдзеце на школе? 

  • лекцыі ад вядомых экспертаў ў галіне права, будуць спікеры нават з ААН;
  • жывыя зносіны з аднадумцамі;
  • карысныя знаёмствы;
  • бясплатны ўдзел;
  • суправаджэнне і падтрымка;
  • магчымасць рэалізаваць свой уласны праект;
  • новы досвед і практычныя веды.

Як прыняць удзел?

Запоўніце анкету да 15 чэрвеня. Абяцаем, што адкажам вам да 16 чэрвеня!

Калі Вам патрэбна візавая падтрымка, калі ласка, запоўніце анкету раней – да 9 чэрвеня.

Школа будзе праходзіць у кампусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па адрасе: 17 Saviciaus Str., Vilnius. Будзе тры дні насычанай праграмы і чатыры начы знаходжання ў Вільнюсе.

Запаўняйце анкету і падзяліцеся інфармацыяй з сябрамі, якім будзе карысная школа. Мерапрыемства гарантавана будзе незабыўным і адкрые перад вамі новыя магчымасці.

Актуальная інфармацыя аб падзеях і падтрымка ў тэлеграм канале.

Праект створаны пры падтрымцы Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.

 

Назад