Вялікая харальная сінагога была заснавана ў Гродна ў XVI стагоддзі, шматразова перабудоўвалася і аднаўлялася пасля разбуральных пажараў, а ў 2007 годзе стала кандыдатам на ўключэнне ў спіс UNESCO World Heritage Site. Аўдыёвізуальная інсталяцыя «Экстэрмінацыя» — гэта маналог пра гісторыю месца і вопыт асобы ў часе і прасторы, спроба праз эмацыйнае ўспрыняцце заглыбіцца ў гісторыю, адшукаць праўду і ўхапіць святло.
Падрыхтоўка інсталяцыі ажыццёўлена як складовая праекта «Захаванне і актуалізацыя былых сінагог у Беларусі на карысць лакальных супольнасцяў» дацэнта Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ д-ра Сцяпана Стурэйкі. У даследаванні, якое было праведзена ў працы над інсталяцыяй, удзельнічалі студэнты ЕГУ.
Паказ пройдзе на рускай мове з субтытрамі на англійскай, мовы публічнай дыскусіі пры ўдзеле аўтараў інсталяцыі Ксеніі Шталенковай і Вікторыі Багдановіч — беларуская, руская і англійская.
Інсталяцыя будзе прадстаўлена ў межах месяца інклюзіўнасці ў ЕГУ On-campus Inclusion: Gender, Cultural Diversity, «Language of Hate» Prevention across Communities. Паказ, а таксама наступная за ім дыскусія, адбудуцца ў гібрыдным фармаце — наведаць мерапрыемства можна будзе фізічна ў Беларускім доме па папярэдняй рэгістрацыі, а таксама падключыцца анлайн да Zoom таксама па папярэдняй рэгістрацыі.
Рэгістрацыя на мерапрыемства афлайн альбо анлайн па спасылцы.
Адрас: Беларускі дом, Vilniaus g. 20
Пачатак паказу: 18:00 (па Вільні)
Узроставае абмежаванне: 16+
Агульная працягласць мерапрыемства: 90 хвілін