Кніга, выпушчаная на беларускай і англійскай мовах, сабрала тэксты і візуальныя матэрыялы, прысвечаныя праекту «Доўгая дарога дамоў», што цягам апошніх 10 гадоў рэалізоўвала беларуская мастачка Маша Мароз.
Важнаму і ўнікальнаму архіву з палескіх вандровак мастачкі спадарожнічаюць філасофскія, паэтычныя і гістарычныя разважанні, якімі падзяліліся куратар Ганна Карпенка, філосаф Ігар Бабкоў і гісторык Валерый Мароз.
Візуальнае афармленне выдання — творчасць Машы Мароз у супрацы з дызайнерам Ігарам Юхневічам.
Пятніца, 13 чэрвеня, 17:00
Месца правядзення: заля Францыска Скарыны (аўд. 220, 2 пав. Savičiaus g. 17, Vilnius, ЕГУ)
Запрашаем усіх, хто цікавіцца візуальным мастацтвам, памяццю, культурай і даследаваннямі родных тэрыторый.