Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ запрашае на лекцыю Ганны Міхальчук

Нізавыя ініцыятывы ў беларускім літаратурным працэсе XXI ст. Пачынаючы з канца першай дэкады XXI стагоддзя ў беларускім літаратурным працэсе з’яўляецца шэраг праектаў, якія ўзніклі як ініцыятывы “знізу” – па волі і дзякуючы намаганням саміх літаратараў, а не ў выніку дзяржаўнай або інстытуцыйнай палітыкі “зверху”. Гэта, у прыватнасці, такія ініцыятывы, як медыя-праект “Літрадыё”, інтэрнет-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, віртуальны літаратурны часопіс “ЛітРАЖ”, літаратурная сацыяльная сетка “Букстар”, паэтычны інтэрнет-часопіс “TAŬBIN” і інш.

Частка праектаў стала не толькі пляцоўкай для прэзентацыі літаратурнай творчасці, але і прасторай, якая спрыяла сімвалічнаму прызнанню і легітымізацыі аўтараў.

Якім чынам з’яўленне названых нізавых ініцыятываў звязана з асаблівасцямі функцыянавання літаратурных інстытуцый у пэўны гістарычны перыяд? Якой была роля гэтых ініцыятыў у актуальным для свайго часу літаратурным працэсе? Якія мэты ставілі літаратары, ствараючы пэўны праект? Як пазіцыянавалі праекты? Якія формы дзейнасці выбіралі і як арганізоўвалі працу? Перадумоўвы стварэння, формы, роля, пазіцыянаванне нізавых ініцыятыў у беларускім літаратурным працэсе XXI ст. стануць прадметам аналізу на лекцыі Ганны Міхальчук.

26 чэрвеня, 18.30

ЕГУ, вул. Савічаус, 17, ауд. 303

Назад