OSUN Science Shop у ЕГУ запрашае на Theses Fair

Дарагія студэнты, выкладчыкі і прадстаўнікі грамадскіх і культурных арганізацый! Нядаўна мы анансавалі новы сезон нашай дзейнасці, які будзе доўжыцца з лістапада 2023 па ліпень 2024 акадэмічнага года. OSUN Science Shop у EГУ займаецца стварэннем праектаў у рамках навучальных курсаў, а таксама арганізацыяй практык і стажыровак для студэнтаў у супрацоўніцтве з сацыяльнымі партнёрамі. У гэтым годзе мы плануем новы фармат: партнёрскія дыпломныя праекты. Мы запрашаем вас прыняць удзел у Theses Fair, мерапрыемстве, якое адбудзецца 16 лістапада ў ЕГУ, дзе мы больш падрабязна раскажам пра нашу ініцыятыву. Мерапрыемства пачнецца а 15:00 па Вільні, уваход даступны толькі па папярэдняй рэгістрацыі.

Ваш удзел у гэтай падзеі будзе каштоўным як для нас, так і для вас!

Для выкладчыкаў гэта выдатная магчымасць прапанаваць студэнтам удзельнічаць у вырашэнні практычных задач у супрацоўніцтве з грамадскімі і культурнымі арганізацыямі.

Студэнты, вам выпадае ўнікальны шанец прапрацаваць практычны кейс у партнёрстве з арганізацыямі і дадаць гэты досвед у сваё партфоліо, што стане першым крокам да паспяховай прафесійнай кар’еры. Акрамя таго, гэта выдатная магчымасць для сацыяльнай актыўнасці, якая прыносіць сацыяльныя бонусы і падкрэслівае ўцягнутасць у грамадзянскую сферу – гэта вельмі цэніцца працадаўцамі.

Прадстаўнікам грамадскіх і культурных арганізацый прапаноўваецца магчымасць прыцягнуць маладых спецыялістаў, якія працуюць пад кіраўніцтвам вопытных экспертаў, для вырашэння задач і дасягнення мэтаў вашай арганізацыі.

Калі вы хочаце азнаёміцца з нашымі праектамі акадэмічнага года 2022/2023, запрашаем паглядзець нашу брашуру.

Калі ўзнікнуць пытанні, пішыце: ehuscienceshop@ehu.lt

Назад