Мэта Science Cafe у тым, каб сустрэцца і абмяняцца досведам у нефармальнай абстаноўцы. У межах гэтай сесіі выкладчыкі і студэнты ЕГУ разам з прадстаўнікамі грамадзянcкіх і культурных арганізацый, якія удзельнічаюць у праграме OSUN Science Shop у ЕГУ, сустрэнуцца, каб абмеркаваць бягучы этап рэалізацыі праектаў вясновага семестру з фокусам на праблемах, з якімі яны сутыкаюцца, і на вырашэннях, якія яны знаходзяць як супольнасць.
Першае Science Cafe пройдзе ў афлайн-фармаце, бясплатная кава/гарбата і пачастунак уключаны. Сесія адчыненая для аўдыторыі, зацікаўленай у тым, каб далучыцца да Science Shop ўвясну і ўвосень 2023 года, і пройдзе 20 красавіка а 11:00 у 110-й аўдиторыі ЕГУ (Savičiaus g. 17, Вільнюс).
Каб паўдзельнічаць у сесіі, калі ласка, зарэгіструйцеся праз форму (дэдлайн на рэгістрацыю 17 красавіка).
Партнёрская праграма Science-Shop была запушчана ў Central European University сумесна з ЕГУ пры падтрымцы Open Society University Network у 2021/2022 акадэмічным годзе. Праграма накіравана на праектную дзейнасць у полі грамадзянcкіх ініцыятыў у межах навучальных курсаў, практык, курсавых/гадавых прац, а таксама дыпломных прац, што рэалізуюцца ў ЕГУ.