Практычны занятак па напісанні матывацыйных лістоў на англійскай мове: другая частка

6 лістапада Алена Міхайлава (выпускніца ЕГУ 2011 года і супрацоўніца American Councils for International Education) правяла першую сустрэчу, прысвечаную напісанню матывацыйнага ліста на англійскай мове. Паколькі сустрэча насіла больш тэарэтычны характар з практычнымі рэкамендацыямі, то Цэнтр кар’еры дамовіўся аб правядзенні 2 часткі гэтага воркшопа.

У межах другой сустрэчы ў студэнта:к будзе магчымасць папрацаваць над уласнымі матывацыйнымі лістамі і/цi іх чарнавікамі.

Калі вы прапусцілі першую частку, але хочаце далучыцца да другой – абавязкова далучайцеся, паколькі прэзентацыю і працоўныя матэрыялы з 1 сустрэчы можна знайсці ў дадатках да формы рэгістрацыі.

Рабочыя мовы занятку: англійская, руская, беларуская.

Калі / дзе: 12 снежня, 16:50-18:20 (104 аўд, EHU, Savičiaus g. 17, Vilnius) або анлайн.

Калі ласка, рэгіструйцеся загадзя, каб атрымаць дадатковую інфармацыю аб мерапрыемстве. Па пытаннях звяртайцеся да careercenter@ehu.lt.

Рэгістрацыя

Назад