Лектар – доктар юрыдычных навук Валерый Кананенка.
Тэма: Міжнародны прынцып права народа на самавызначэнне і кантынуітэт дзяржавы (на прыкладзе краін Балтыі, Беларусі, Украіны).
Лекцыя пачнецца а 18 гадзіне і будзе адбывацца толькі ў анлайн-рэжыме.
Калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
Цыкл публічных лекцый
Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.