Святкуйма стагоддзе БНР разам! Выставы, прэзентацыі і лекцыі ў новым корпусе ЕГУ

26 сакавіка ў новым корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), былым Аўгустынскім кляштары ў Старым горадзе Вільні, адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя стагоддзю прыняцця трэцяй Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Падчас выставы «Невядомая БНР» адбудзецца прэзентацыя кніг акадэмічнай супольнасці і сяброў ЕГУ. Выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі, дац. Юрый Бачышча і дац. Іна Соркіна прадставяць новыя выданні ЕГУ – калектыўную манаграфію «Шляхамі БНР» і  шляхаводнік Андрэя Чарнякевіча «Шпацыр па беларускай Гародні». Таксама выкладчык Універсітэта Вітаўта Вялікага Тамаш Блашчак пазнаёміць удзельнікаў і гасцей выставы са сваёй кнігай «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гадах»

У рамках сустрэчы адбудзецца адкрытая лекцыя «Гендэрная БНР» выкладчыкаў ЕГУ д-ра Уладзіслава Іванова. Акрамя таго, творчая група студэнтаў ЕГУ прадставіць другі нумар альманаха “Vostraŭ”, у якім збіраецца пісьмовая і графічная творчасць студэнтаў.

Мерапрыемствы завершчацца заключным словам ксяндзоў капуцынаў з парафіі св. Барталамея на Зарэччы. Папярэдняя праграма мерапрыемстваў знаходзіцца па спасылцы.

Запрашаем у новы корпус ЕГУ 26 сакавіка з 16:00.

Назад