Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адчыняе дзверы для студэнтаў, гатовых пагрузіцца ў свет лічбавай дэмакратыі і актывізму! Мы шукаем 30 удзельнікаў для нашага зімовага лагера, які пройдзе ва ўтульным турыстычна-аздараўленчым цэнтры непадалёк ад Вільні.
Калі вы хочаце развіваць крытычнае мысленне, пашыраць свае лідэрскія якасці і акунуцца ў свет інавацыйных лічбавых тэхналогій, гэта мерапрыемства для вас!
Запоўніце заяўку для ўдзелу!
Што вас чакае на лагеры:
- Інтэрактыўныя сесіі і дыскусіі па:
- Уплыву лічбавых тэхналогій на палітыку і грамадства
- Процідзеянню маніпуляцыям і прапагандзе
- Выкарыстанню лічбавых інструментаў для падтрымкі дэмакратыі і актывізму моладзі
- Мультымедыйныя студыі (відэамантаж, SMM, тэатр) для развіцця лідэрскіх навыкаў і распаўсюджвання ідэй
Дадатковая інфармацыя:
- Удзел адкрыты для студэнтаў ЕГУ і беларускіх студэнтаў у Літве і Польшчы да 27 год.
- Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская.
- Вядучыя – эксперты ЕГУ, прадстаўнікі EPAM і лічбавыя актывісты.
- Удзел бясплатны, арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Магчымая кампенсацыя праезду да Вільні.
Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2024 года. Звяжамся з адабранымі пасля 20 студзеня 2024 года.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Аляксея Ластоўскага: aliaksei.lastouski@ehu.lt.
Не выпусціце магчымасць пагрузіцца ў свет дэмакратыі і лічбавых тэхналогій!
Больш падрабязна
- на ангельскай
- на беларускай
- на рускай