У 2020 годзе спаўняецца 100 гадоў з моманту стварэння ў Віцебску мастацкага аб’яднання УНАВІС, якое было створана педагогамі і вучнямі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні і стала адной з адпраўных кропак наватарскіх накірункаў мастацтва ХХ стагоддзя.
Важна! Семінар пачнецца 14 лютага а 15:10 ва аўд. 303 навучальнага корпуса ЕГУ.
Падчас семінара выступяць вядомыя мастацтвазнаўцы, выкладчыкі Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі і дац. Віктар Марціновіч. Абодва выкладчыкі з’яўляюцца аўтарамі кніг, артыкулаў і публікацый па феномене авангарднага мастацтва Віцебска пачатка ХХ стагоддзя.