Падчас Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты ЕГУ і іх бацькі даведаюцца аб новых і абноўленых бакалаўрскіх праграмах: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама аб праграме бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». У 2019 годзе ЕГУ прапануе гранты для поўнага ці частковага пакрыцця кошту навучання, а таксама стыпендыі для студэнтаў з Беларусі і іншых краін.
Удзельнікі Дзён адкрытых дзвярэй пазнаёмяцца з выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, змогуць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама здаць уступныя экзамены ва ўніверсітэт.
Важна! Націсні тут, каб зарэгістравацца
Пры рэгістрацыі да 4 лютага ЕГУ аказвае бясплатную візавую падтрымку навучэнцам школ ды каледжаў, а таксама слухачам курсаў цэнтра «Прапілеі» (Мінск).
Рэгістрацыя на іспыты — да 20 сакавіка (уключна).
Праграма Дзён адкрытых дзвярэй
30 сакавіка (субота) пройдзе выстава навучальных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, студэнтамі і адміністрацыяй. Абітурыенты таксама прымуць удзел ва адбысловым воркшопе «Я (не) гуманітарый» і змогуць здаць уступны іспыт па англійскай мове.
31 сакавіка (нядзеля) адбудуцца іспыты па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты змогуць выкарыстаць пры паступленні ў ЕГУ ў 2019 годзе.
Запрашаем азнаёміцца з тым, як Дні адкрытых дзвярэй прайшлі ў ЕГУ у студзені 2019 года.