Па статыстыцы, 9 з 10 рэдактараў Wikipedia – мужчыны, і толькі каля 20% біяграфічных артыкулаў у энцыклапедыі напісаны пра жанчын. Мэтай гэтага праекта з’яўляецца пашырэнне ведаў пра жанчын шляхам напісання новых і/або паляпшэння ўтрымання ўжо існуючых артыкулаў пра знакамітых і выбітных жанчынах.
ЕГУ заклікае да стварэння артыкулаў пра жанчын-прадстаўніц розных сусветных культур з захаваннем правіл афармлення Wikipedia, аднак, у першую чаргу, вітае запаўненне прагала на беларускім культурным абшары.
«Выклік Вікіпрагалу» працягнецца з 8 сакавіка па 8 красавіка.
Акцыя арганізавана па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Швецыі, пры падтрымцы Амбасадаў Швецыі, Упраўлення ААН па правах чалавека, а таксама валанцёраў і актывістаў па ўсім свеце.
Падрабязную інфармацыю аб удзеле ў акцыі можна атрымаць у д-ра сацыялінгвістыкі, каардынатара Цэнтра гендарных даследаванняў д-ра Уладзіслава Іванова, uladzislau.ivanou@ehu.lt, а таксама па спасылцы. Інфармацыя аб праекце на англійскай мове даступная тут.
Закрыем гендарны прагал у інтэрнэце!