Вынікі пошуку

929 results found.

CROSSROADS DIGEST

«Crossroads Digest» («Скрыжаванні: дайджэст») – падборка артыкулаў, першапачаткова апублікаваных на рускай мове ў штоквартальным часопісе «Перекрестки». Штоквартальны часопіс «Перекрестки» – трансдысцыплінарны навуковы часопіс, прысвечаны тэме палітычных, сацыяльных і культурных пераўтварэнняў у рэгіёне ўсходнееўрапейскага Памежжа (Беларусь, Малдова, Украіна). Асноўныя мэты выдання: спрыянне канцэптуальнаму і метадалагічнаму ўзнаўленню навуковых даследаванняў у рэгіёне, ініцыяванне міждысцыплінарнага і трансдысцыплінарнага дыялога, а таксама падтрымка прадстаўлення рэгіянальных, нацыянальных і лакальных навуковых школ і традыцый.

CTRL+S

CTRL+S – штогадовы альманах праграм ЕГУ па культурнай спадчыне. Яго назва «CTRL+S» – кампутарная каманда «захаваць» – гэта спроба вырвацца за межы сэнсавых клішэ, знайсці новую мову для працы са спадчынай, якая не ігнаруе рэальнасць XXI стагоддзя. Акадэмічныя эсэ суседнічаюць тут з інтэрвію, а таксама аглядамі найноўшых падзеяў.

JOURNAL OF CONSTITUTIONALISM AND HUMAN RIGHTS

«Journal of Constitutionalism and Human Rights» («Часопіс канстытуцыяналізму і правоў чалавека») закліканы вызначыць ключавыя прававыя праблемы сучаснасці ў галіне канстытуцыяналізму і правоў чалавека, аналізаваць праблемы рэалізацыі прававых норм, асаблівасцяў выкладання права ва Усходняй Еўропе і рэалізацыі ініцыятывы Усходняга партнёрства ЕС. Асаблівая ўвага будзе нададзеная працэсам, якія адбываюцца ў рэгіёне, размешчаным паміж Балтыйскім і Чорным морамі, Расіі і СНД.

Toпас

Філасофска-культуралагічны часопіс Topos публікуецца пачынаючы ад 2000 года. Ён даследуе канцэпцыі на скрыжаванні філасофіі і культуралогіі з выкарыстаннем разнастайных тэарэтычных ды метадалагічных падыходаў да аналізу актуальных праблем у сферы гуманітарных, сацыяльных і культуралагічных навук. Часопіс выдаецца на беларускай, рускай і англійскай мовах з перыядычнасцю 2 нумары на год. Ён уваходзіць у міжнародныя базы дадзеных The Philosopher’s Index і EBSCO-CEEAS (Central & Eastern European Academic Source). Выпускі часопіса даступныя па спасылцы.

Беларускі гістарычны агляд

«Беларускі гістарычны агляд» заснаваны ў 1994 годзе як альтэрнатыва існуючым навуковым выданням у галіне беларускай гісторыі, гістарыяграфіі і метадалогіі гістарычных даследаванняў. «Беларускі гістарычны агляд» публікуе новыя гістарычныя крыніцы і матэрыялы, артыкулы па гісторыі Беларусі, эсэ на тэму гістарыяграфіі ды іншых аспектаў гістарычнай навукі, інтэрв’ю, дыскусіі, агляды кніг і інфармацыю пра навуковае жыццё ў Беларусі і Еўропе.

Женщины в политике: новые подходы к политическому

Цэнтр гендарных даследаванняў выдае фемінісцкі альманах «Женщины в политике: новые подходы к политической идеологии» («Жанчыны ў палітыцы: новыя падыходы да палітычнага»). У альманаху аналізуюцца актуальныя палітычныя праблемы ў Беларусі і постсавецкіх дзяржавах з пункту гледжання фемінісцкай ідэалогіі. Мэтавая аўдыторыя альманаха – палітычныя і грамадскія актывісты, а таксама новае пакаленне даследчыкаў, што цікавяцца палітычнымі, сацыяльнымі і культурніцкімі пытаннямі, павязанымі з удзелам жанчын у палітычным жыцці ў Беларусі і гендарнымі даследаваннямі ўвогуле.

Перекрестки

Цэнтр перадавых даследаванняў і адукацыі (CASE) ЕГУ выдае навуковы штоквартальны часопіс «Перекрестки» («Скрыжаванні») пачынаючы ад 2004 года. Ён служыць мультыдысцыплінарнай платформай для вывучэння палітычных і сацыякультурных пытанняў у Цэнтральна-Усходнееўрапейскім рэгіёне. «Перекрестки» – унікальнае выданне, якое публікуе матэрыялы на тэму інавацыйных даследчыцкіх стратэгій міждысцыплінарнай і міжрэгіянальнай скіраванасці (інфармацыю датычна правілаў афармлення артыкулаў глядзіце тут).

Цайтшрыфт

Навуковы штогоднік «Цайтшрыфт» («Tsaytshrift», «צייַטשריפֿט») з’яўляецца адзіным часопісам у Беларусі, прысвечаным яўрэйскім штудыям. Першы нумар быў прэзентаваны ў чэрвені 2011 г. на міжнароднай навуковай канферэнцыі ЕГУ «Social sciences, humanities and higher education in Eastern Europe after 1991». Штогоднік будзе асвятляць даследчыя пытанні, спецыфічныя для беларускай і ўсходнееўрапейскай іудаікі, у той самы час змяшчаючы іх у шырэйшы кантэкст новых трэндаў у гуманітарных навуках пачатку XXI стагоддзя. Рэдакцыйная калегія штогодніка «Цайтшрыфт» разглядае ўласнае выданне як працяг старых традыцый беларускай іудаікі, запачаткаваных часопісам «Цайтшрыфт», які выходзіў у Мінску ў 1926–31 гг.