OSUN Science Shop – гэта новая магчымасць, прапанаваная Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам для рэалізацыі праектнай дзейнасці ў полі ўцягнення грамадзянскай супольнасці (civic engagement). Адметнасцю праграмы з’яўляецца тое, што праекты рэалізуюцца студэнтамі пры падтрымцы іх выкладчыкаў і навуковых кіраўнікоў у межах навучальных курсаў, а таксама курсавых і гадавых праектаў ЕГУ. Пры гэтым тэмы даследаванняў і праектныя напрамкі прапануюцца з боку грамадзянскіх арганізацый і незалежных даследчыкаў з улікам іх рэальных патрэб і запытаў. Са свайго боку OSUN Science Shop у ЕГУ з’яўляецца пасярэднікам падчас усталёўвання партнёрскіх кантактаў паміж акадэміяй і грамадзянскімі арганізацыямі, ажыццяўляючы каардынацыю і падтрымку для ўсіх удзельнікаў, уцягнутых у праектную дзейнасць. Такім чынам мэта праграмы адпавядаюць місіі Універсітэта – садзейнічаць развіццю грамадзянскай супольнасці для студэнтаў з Беларусі і рэгіёну, з дапамогай якаснага навучання прасоўваючы еўрапейскія каштоўнасці і прывіваючы гнуткасць як своечасовую і кампетэнтную рэакцыю на змены ў знешнім і ўнутраным сацыяльных асяроддзях.
Партнёры і план рэалізацыі
Партнёрская праграма OSUN Science-Shop была запушчана ў Central European University (CEU) сумесна з ЕГУ пры падтрымцы Open Society University Network (OSUN) у 2021/2022 акадэмічным годзе. У 2022/2023 акадэмічным годзе да партнёрскай сеткі далучыўся BRAC University (BRACU), а з 2023/2024 акадэмічнага года таксама – American University of Central Asia (AUCA). Праграма накіравана на праектную дзейнасць у полі грамадзянскіх ініцыятыў, а яе задачамі з’яўляецца:
- умацаванне сувязяў паміж акадэміяй і грамадзянскімі арганізацыямі ў Аўстрыі, Бангладэш, Беларусі, Венгрыі, Кыргызстане і Літве;
- вывучэнне дзейнасці лакальных грамадзянскіх арганізацый у кантэксце актуальных напрамкаў у кантэксце сацыяльнага развіцця;
- падтрымка і развіццё практык эксперыментальнага навучання (experiential learning), навучання, накіраванага на ўключанасць і дзейнасць на карысць грамадства (engaged and service learning), выкладання і навучання на аснове ўзаемадзеяння з лакальнымі супольнасцямі (community-based teaching and learning), уцягнення грамадзянскай супольнасці (civic engagement), грамадзянскай навукі (citizen science) і правядзення сумесных даследаванняў (participatory action research);
- падтрымка міжінстытуцыйных сувязяў і абмен досведам паміж AUCA, BRACU, CEU і ЕГУ у кантэксце OSUN, а таксама ўсталяванне новых акадэмічных кантактаў з іншымі акадэмічнымі інстытуцыямі для прасоўвання дзейнасці ўніверсітэтаў, накіраванай на развіццё грамадзянскай супольнасці.
Цягам 2021/2022 акадэмічнага года дзякуючы партнёрскай праграме OSUN Science Shop у ЕГУ было рэалізавана 6 праектаў пры ўдзеле грамадзянскіх арганізацый, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ. Акрамя таго, у ліпені 2022 года вынікі партнёрскай працы CEU і ЕГУ пры падтрымцы OSUN былі прадстаўлены ва ўніверсітэце Гронінгена ў выглядзе воркшопа “Changing Role of Science-Shops in Politically Charged Environment” на міжнароднай канферэнцыі Living Knowledge, якая аб’ядноўвае розныя праекты, што рэалізуюцца па мадэлі OSUN Science Shop.
У 2022/2023 акадэмічным годзе OSUN Science Shop у ЕГУ пачаў новы этап рэалізацыі праграмы і запрашаў да супрацоўніцтва некамерцыйныя літоўскія грамадзянскія арганізацыі, беларускія грамадзянскія арганізацыі, якія рэлацыраваліся ў Літву, Польшчу і Грузію, а таксама іншыя грамадзянскія ініцыятывы, культурна-адукацыйныя платформы і даследчыя цэнтры, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве, незалежна ад іх месцазнаходжання. Усяго за гэты год было паспяхова рэалізавана 12 праектаў, яшчэ 4 праекты працягнуць рэалізацыю ўвосень 2023 года. У новым 2023/2024 акадэмічным годзе OSUN Science Shop працягне працу над сумеснымі праектамі студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ па запыце грамадзянскіх і культурных арганізацый з фокусам на рэалізацыі даследаванняў у межах дыпломных праектаў. Акрамя таго, будзе прадугледжана магчымасць і больш актыўнага міжуніверсітэцкага праектнага супрацоўніцтва з AUCA, BRACU і CEU.
Прыём заявак ад сацыяльных партнёраў 2023/2024
A Year of OSUN Science Shop 2022/2023 celebration brochure (English language)
A Year of OSUN Science Shop 2021/2022 celebration brochure (English language)
Калі вы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве, калі ласка, напішыце нам па адрасе:
ehuscienceshop@ehu.lt
OSUN Science Shop у ЕГУ арганізуе:
- інфармацыйныя сустрэчы і воркшопы для выкладчыкаў і кіраўнікоў курсавых і гадавых праектаў у ЕГУ, у тым ліку сумесна з CEU;
- інфармацыйныя сустрэчы і воркшопы для студэнтаў, у тым ліку сумесна з CEU;
- інфармацыйныя сустрэчы для прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятыў;
- «кірмашы НГО» з удзелам грамадзянскіх арганізацый;
- медыяцыя ў камунікацыі паміж даследчыкамі і грамадзянскімі арганізацыямі;
- фінансавая падтрымка для ажыццяўлення даследавання (мабільнасць студэнтаў і прадстаўнікоў грамадзянскіх арганізацый і іншыя праектныя выдаткі, за выключэннем стыпендый і ганарараў).
Нашы сацыяльныя сеткі:
Актуальныя спасылкі
OSUN Science Shop Program Delivers Meaningful Impact: Interview with Natalya Mikhailova, Science Shop Coordinator at EHU
A Year of Science Shop 2022/2023
У ЕГУ прайшло першае Science Café
OSUN Science Shop у EHU: Запрашэнне на Science Cafe 20 красавіка
ЕГУ запрашае да супрацоўніцтва з OSUN Science Shop
Science-Shop у ЕГУ дзеліцца вынікамі за 2021/2022 акадэмічны год
Science-Shop ЕГУ быў прадстаўлены на канферэнцыі ва ўніверсітэце Гронінгена
Science-Shop в ЕГУ: итоги первого года
Call for Civil Society Organizations: Science-Shop Initiative at EHU
Invitation for Civic Society Organizations to the Science-Shop Initiative
Информационные встречи о проекте Science-Shop для преподавателей ЕГУ
Science-Shop – новая возможность для поддержки проектной деятельности студентов ЕГУ