Лектар ЕГУ Уладзіслаў Іваноў атрымаў ступень доктара навук

Лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Уладзіслаў Іваноў атрымаў ступень доктара навук падчас абароны ў Варшаўскім ўніверсітэце.

7 лістапада на кафедры прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта прайшла абарона дысертацыі лектара У. Іванова. Яго дысертацыя па тэме «Фемінізацыя беларускай мовы (сацыялінгвістычны аналіз жаночых Nomina agentis у старабеларускай і сучаснай беларускай мове)» была напісаная пад кіраўніцтвам праф. Ніны Баршчэўскай.

Па выніках паспяховай абароны У. Іваноў атрымаў ступень доктара навук у галіне сацыялінгвістыкі.

Супольнасць ЕГУ шчыра віншуе У. Іванова з атрыманнем доктарскай ступені.

Назад
Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.