Рэктар ЕГУ праф. Сяргей Ігнатаў сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам

19 красавіка рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) праф. Сяргей Ігнатаў правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Па выніках прадуктыўнай сустрэчы мінстр Лінкявічус адзначыў: «Я спадзяюся, што значны акадэмічны і адміністрацыйны вопыт новага рэктара ЕГУ дапаможа ўніверсітэту ажыццявіць неабходныя рэформы, у прыватнасці, шляхам умацавання даследчай дзейнасці. ЕГУ мог бы працягнуць сваё бесперапыннае функцыянаванне ў Вільні як незалежны беларускі ўніверсітэт, які стаў не толькі літоўскім, але і адным з найважнейшых праектаў Літвы і ўсяго Еўрапейскага саюза па падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці».

Праф. Ігнатаў выказаў падзяку за перадачу ў карыстанне ЕГУ будынка былога Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні, а таксама паведаміў аб запланаваных кроках на пасадзе рэктара і падкрэсліў імкненне паглыбіць інтэграцыю універсітэта ў літоўскую акадэмічную супольнасць.

Назад

Галерэя

Зараз мы аднаўляем вэб-старонку ўніверсітэта. Загадзя выбачаемся за магчымыя нязручнасці.