Цэнтр гендарных даследаванняў

Цэнтр гендарных даследаванняў займаецца ўкараненнем гендарна збалансаваных навучальных планаў, заахвочвае гендарныя даследаванні, а таксама падтрымлівае і развівае даследаванні ідэалогіі фемінізму і гендарнай праблематыкі ў постсавецкім рэгіёне. Ён быў заснаваны ў 1997 г. пры падтрымцы Фундацыі Джона Д. і Кэтрын Т. МакАртураў.

Цэнтр выпускае фемінісцкі альманах «Женщины в политике: новые подходы к политическому», што разглядае сучасныя палітычныя праблемы ў Беларусі і постсавецкіх краінах з пункту гледжання фемінісцкай ідэалогіі.

Дзейнасць Цэнтра гендарных даследаванняў

Цэнтр гендарных даследаванняў (ЦГД) Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – гэта інтэлектуальная прастора, што злучае спецыялістаў з розных навуковых галін гуманітарных і сацыяльных ведаў, якія працуюць з катэгорыяй гендара як механізмам размеркавання ўлады.

ЦГД – гэта супольнасць даследчыкаў і актывістаў, для якіх гендарныя даследаванні – гэта не проста перспектыўная галіна навуковых ведаў, а магчымасць змяніць свет да лепшага.

ЦГД быў заснаваны ў кастрычніку 1997 г. пры падтрымцы Фонду Джона Д. і Кэтрын Т. МакАртураў. Цэнтр ажыццяўляе сваю дзейнасць дзякуючы падтрымцы ЕГУ і іншых фондаў і інстытутаў вышэйшай адукацыі.

У 2000 г. ЦГД адкрыў першую і адзіную ў СНД рускамоўную магістратуру па гендарных даследаваннях. Пасля 2005 г. навучанне адбываецца ў Вільні. Выпускнікі праграмы атрымліваюць ступень магістра сацыялогіі з спецыялізацыяй у гендарных даследаваннях.

Дзейнасць Цэнтра гендарных даследаванняў

Галоўныя кірункі дзейнасці Цэнтра гендарных даследаванняў (ЦГД) Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта:

  • праца па ўключэнні катэгорый і метадалогіі гендарнай тэорыі ў навучальныя планы і праграмы;
  • заахвочванне і падтрымка даследаванняў у галіне гендара і фемінізму сярод выкладчыкаў і студэнтаў ЕГУ, а таксама сярод незалежных даследчыкаў, афіліяваных пры Цэнтры;
  • развіццё фемінісцкага дыскурсу сярод акадэмічнай і актывісцкай супольнасці ў постсавецкім рэгіёне.

Даследчыя прыярытэты:

  • Гендар і посткамунізм
  • Гендар і візуальныя даследаванні
  • Гендар і нацыяналізм
  • Гендар і эканоміка
  • Гендар і масавыя камунікацыі
  • Памяць і вайна ў гендарнай перспектыве
  • Фемінісцкая філасофія
  • Даследаванні маскуліннасці і квір-даследаванні
  • Гісторыя і інстытуцыяналізацыя гендарных даследаванняў у постсавецкай акадэміі
  • Якасныя метады ў гендарных даследаваннях

Ініцыятывы Цэнтра, рэалізаваныя ў 2013 г.:

  • Семінар «Постсавецкія нацыі і гендарны парадак: сучасныя выклікі і новыя падыходы да даследаванняў» (Санкт-Пецярбург, супольна з НДУ ВШЭ і часопісам «Ab Imperio»)
  • Гендарная секцыя «(Не)актуальныя праблемы гендарнай тэорыі» ў межах міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2013: гуманітарныя веды паміж мінулым і будучыняй»
  • Гендарныя семінары «Развіццё гендарнай адчувальнасці ў рэгіёнах Беларусі праз нефармальную адукацыю» ў Гродна (партнёр «Трэці сектар»), Віцебску (партнёр «Гендарны адказ»), Магілёве, Раўбічах і Вілейцы (партнёр «Правінцыя») пры фінансавай падтрымцы прадстаўніцтва Фонду Бёля ва Украіне
  • Міждэпартаменцкі семінар «Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы» (супольна з Дэпартаментам сацыяльных і палітычных навук ЕГУ)
  • Летняя школа «Па-за межамі класнага пакоя: пражываючы гендарныя дыскурсы» (супольна з LitPro)

Публікацыі Цэнтра (поўны спіс публікацый гл. тут):

  • Гендарны лікбез (супольна з Домам правоў чалавека)/ пад рэд. А. Мінчэні і В. Сасункевіч. Вільня: Дом правоў чалавека, 2013
  • Альманах «Женщины в политике: новые подходы к политическому» (у супрацоўніцтве з Цэнтрам гендарных ініцыятыў «Адліга: жанчыны за поўнае грамадзянства»):
  • №1 «Пол Политики» (2012)
  • №2 «Личное как политическое» (2013)
  • №3 «Приватное / публичное» (2013)
  • Феминизм и философия: переосмысливая наследие Cимоны де Бовуар // Топос. № 3. 2010
  • Ушакин, С.А. Поле пола. Вильнюс: ЕГУ; М.: ООО «Вариант», 2007. 320 с.
  • Бембель-Дедок, О.А. Воспоминания. Минск: Пропилеи, 2006. 236 с., ил.
  • Женщины на краю Европы / под ред. Е. Гаповой. Минск: ЕГУ, 2003. 436 с.
  • Календары серыі «Женщины Беларуси: история в повседневности» (2001–2007)

Структура Цэнтра:

  • Алена Гапава – дырэктарка-заснавальніца (дзеючая дырэктарка – 1997–2012 гг.)
  • Яўгенія Іванова і Вольга Сасункевіч – выканаўчыя дырэктаркі

Кіраўнічая Рада:

  • Алена Гапава
  • Надзея Гусакоўская
  • Яўгенія Іванова
  • Алена Мінчэня
  • Аляксандр Пяршай
  • Вольга Сасункевіч
  • Альміра Усманава