Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ЕГУ

Фота: Канстанцін Грыднеў

25 ліпеня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) у Вільні пачынаецца Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы. Прыём заявак працягнецца да 12 жніўня. 2018/19 навучальны год студэнты пачнуць у новым навучальным корпусе ЕГУ ў Старым горадзе Вільні, які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Абітурыенты бакалаўрскіх праграм, якія не здалі ўступныя іспыты падчас асноўнай Прыёмнай кампаніі, могуць зрабіць гэта 10-11 жніўня ў мінскім цэнтры «Прапілеі». Па выніках разгляду анкет абітурыентаў Прыёмная камісія прыме рашэнне аб запрашэнні абітурыента на сумоўе. Абітурыенты, якія паступаюць на магістарскія праграмы, павінны падрыхтаваць даследчы праект ды здаць іспыт па ангельскай мове.

У 2018 годзе ЕГУ прапануе абітурыентам з Беларусі бясплатныя месцы, зніжкі на навучанне і стыпендыі, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародных студэнцкіх абменах Erasmus + і Campus Europae.

Таксама ЕГУ адкрывае набор на Праграму падрыхтоўчага года — інтэнсіўную 800-гадзінную праграму агульнагуманітарнай падрыхтоўкі для старшакласнікаў, па праходжанні якой абітурыент аўтаматычна залічваецца на навучанне ў ЕГУ. Важна! Рэгістрацыя адкрыта да 7 верасня.

Вучоба ў ЕГУ арганізавана па прынцыпах адукацыі па мадэлі свабодных мастацтваў (liberal arts), што дазваляе студэнтам поўнасцю раскрыць свой творчы і акадэмічны патэнцыял. Універсітэт ажыццяўляе набор на дзённыя і дыстанцыйныя праграмы «Культурная спадчына і турызм», «Візуальны дызайн і медыя», «Медыя і камунікацыя» і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».

Для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, ЕГУ прапануе магістарскія праграмы «Гістарычная і культурная спадчына», «Культурныя даследаванні» (спецыялiзацыi: Крытычныя гарадскія даследаванні, Візуальныя і культурныя даследаванні, Гендэрныя даследаванні) і «Публічная палітыка».

Да 21 верасня ЕГУ праводзіць прыём у дактарантуру па накірунку «Філасофія».

Анкета абітурыента ЕГУ даступная па спасылцы. Кансультацыі па пытаннях паступлення праводзяцца па тэл. +370 5 2639650, эл. пошце recruitment@ehu.lt і ў Skype: QuestionEHU.

Падрабязная інфармацыя аб парадку паступлення ў ЕГУ даступная ў спецыяльным раздзеле сайта ўніверсітэта. Графік дадатковага набору даступны анлайн.

Назад