Круглы стол «Шляхамі БНР: да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі» у Мінску

1 сакавіка ў Мінску пройдзе круглы стол «Шляхамі БНР: да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі», прысвечаны праблемам вывучэння і папулярызацыі спадчыны БНР. 

Галоўная ўвага будзе нададзеная адрасам БНР у Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце,Гомелі, мясцінам, звязаным са Слуцкім збройным чынам. Увазе ўдзельнікаў будуць прадстаўленыя два новыя выданні ЕГУ: шляхаводнік па мясцінах БНР у Гродне аўтарства Андрэя Чарнякевіча  і калектыўная праца “Шляхамі БНР”.

 

Праграма:

  • Уступнае слова (Сяргей Харэўскі, Валянцін Мазец);
  • Праблема вывучэння Беларускай Народнай Рэспублікі (Андрэй Чарнякевіч);
  • Невядомая БНР: матэрыялы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы і Музея памяці ахвяраў генацыду (Юрась Бачышча);
  • Адрасы БНР у Мінску: новыя акрыцці (Уладзімер Ляхоўскі).

Віртуальны шпацыр па адрасах БНР у:

  • Мінску(Сяргей Харэўскі, Валянцін Мазец);
  • Гародні (Андрэй Чарнякевіч);
  • Магілёве (Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін);
  • Берасьці (Ірына Лаўроўская);
  • Гомелі (Валянціна Лебедзева);
  • Слуцка-Капыльскім рэгіёне (Іна Соркіна).

Падсумаванне: Сяргей Харэўскі, Уладзімер Ляхоўскі.

Мерапрыемства адбудзецца ў Мінску ў адукацыйным цэнтры «Прапілеі» (вул. Чэхава, 3) а 18-й гадзіне.  

Назад