Майстэрня «Сацыяльная і палітычная маргінальнасць досведу іншых: кейс гей-літаратуры і гей-актывізму»

Дэпартамент сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у супрацы з Цэнтрам гендарных даследванняў ЕГУ і пры падтрымцы Дома правоў чалавека імя Б. Звозскава запрашае ўсіх на майстэрню, літаратурныя чытанні і дыскусію ў межах праекта «Сацыяльная і палітычная маргінальнасць досведу іншых: кейс гей-літаратуры і гей-актывізму».

Якія магчымыя прычыны сацыяльнай і палітычнай маргінальнасці гомасэксуальнасці ў Беларусі, Літве і іншых краінах, такіх як Эстонія і Партугалія? Праз прызму літаратуры і актыўныя літаратурныя стратэгіі, скіраваныя на дэ-маргіналізацыю гомасэксуальнасці, удзельнікі нашай дыскусіі распавядуць пра звязаныя з гэтым праблемы і магчымыя шляхі пазбаўлення стэрэатыпізацыі ЛГБТК-супольнасці ў сваіх краінах.

12 красавіка, 13:00-14:30 – сустрэча з удзельнікамі і ўдзельніцамі праекта, аўтарскім калектывам, якія распавядуць пра свой пісьменніцкі і перакладніцкі досвед (навучальны конкурс ЕГУ, вул. Валакупю 5-302).

13 красавіка, 19:00-20:30 – літаратурныя чытанні і дыскусія «Ідэнтычнасць аўтар_кі. Гей-літаратура ў розных жанрах і кантэкстах» (Дом правоў чалавека ў Вільні, вул. Латако 3).

Удзельнікі/Удзельніцы:                                                              

  • Івар Сільд (Эстонія);
  • Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва);
  • Уладзіслаў Гарбацкі (Беларусь);
  • Жуаа Рэйс (Партугалія);
  • Мадэратарка: Вольга Гапеева (Беларусь).
Назад