Набор на Курсы падрыхтоўчага года ў Вільні і ў Мінску

Фота: Сцяпан Багдан

Да 7 верасня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў і выпускнікоў школ прыняць удзел у адмысловых Курсах падрыхтоўчага года ў Вільні і ў Мінску. Курсы дазваляюць палепшыць уласную гуманітарную падрыхтоўку і змястоўна падрыхтавацца да вучобы ў ЕГУ па адной з выбраных бакалаўрскіх праграм.

Курсы падрыхтоўчага года паспяхова ажыццяўляюцца ўніверсітэтам з 2015/16 навучальнага года. За гэты час больш за 70 старшакласнікаў і выпускнікоў школ паспяхова скончылы навучыльны цыкл, дзякуючы чаму змаглі аўтаматычна паступіць на абраную бакалаўрскую праграму ЕГУ.

Слухачы праграм змогуць поўнасцю пагрузіцца ва ўніверсітэцкае асяроддзе і зразумець, што значыць быць студэнтам ЕГУ. Перавагі Курсаў у тым, што ў слухачоў будзе магчымасць вывучаць агульнагуманітарныя і спецыялізаваныя курсы разам са студэнтамі бакалаўрыята, а таксама быць аўтаматычна залічанымі ў ЕГУ пры паспяховым завяршэнні Курсаў.

Падрыхтоўчы год складаецца з наступных курсаў (агульны аб’ём нагрузкі — 800 гадзін):

  • Ангельская мова для навучальных мэтаў А2-В1
  • Уводзіны ў гуманітарныя веды
  • Падрыхтоўка па эсэ / кампазіцыі
  • Праектная дзейнасць (семінар)

Курсы падрыхтоўчага года прапаноўваюцца ў наступных фарматах:

  • Дзённы фармат у Мінску (для 11-класнікаў і асобаў з сярэдняй ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй);
  • Дзённы фармат у Вільні (толькі для асобаў з сярэдняй ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй).

Важна! Для паступлення на Курсы падрыхтоўчага года не патрэбна здаваць іспыты. Старшакласнікам і выпускнікам школ неабходна да 7 верасня запоўніць анлайн-анкету і прыняць удзел у сумоўі.

Працягласць навучання: з кастрычніка 2018 г. па чэрвень 2019 г. Гадавы кошт навучання – €700 (у Мінску) / €1400 (у Вільні). Аплата ажыццяўляецца за кожны з семестраў.

Назад