Акадэмічная супольнасць, арыентаваная на вытворчасць сацыяльна адказнай крытычнай веды, міждысцыплінарную кааперацыю, эксперыментаванне з формамі даследчай працы і шырокую экспертызу ўсходне-еўрапейскіх працэсаў, прапануе разам шукаць адказы на наступныя пытанні:
- Дэ-цэнтраванне ўніверсітэта: Хто сёння ўдзельнічае ў барацьбе за права на вытворчасць веды?
- Уяўленні аб Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: Якія эфекты палітычных і праўных трансфармацыяў?
- У-ва-сабленне станаўлення: Як вынайсці мовы апісання сучасных культурных працэсаў і антрапалагічных зрухаў?
- Праектаванне пераўтварэнняў/designing change: Як шукаць эксперыментальныя формы партнерства для прыкладной крытычнай тэорыі?
- Дыгіталізацыя навачаснасці: Як адказваць на эпістэмалагічныя і прагматычныя выклікі лічбавай рэальнасці?
Важна! Тэрмін падачы заявак з тэзісамі даклада – да 18 сакавіка. Анлайн-заяўка павінна ўтрымліваць тэзісы даклада (аб’ём не больш за 500 словаў). Прыярытэт будуць мець даклады, у якіх прадстаўленыя вынікі эмпірычных даследаванняў.
З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.
Кантактны адрас: studentconference @ ehu.lt. За абнаўленнямі сачыце на сайце ўніверсэтэта, а таксама на нашых старонках у сацыяльных сетках: VK, Facebook.