Курсы падрыхтоўчага года рэалізуюцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце з 2015/2016 академічнага года.
Слухачы курса вучацца бачыць і аналізаваць праблемы сацыяльных і гуманітарных ведаў, авалодваюць унікальнымі практыкамі працы з тэкстамі і навыкамі аргументаванага вядзення дыялогу, знаёмяцца з вядучымі выкладчыкамі праграм і рэалізуюць свой праект.
Чаму варта далучыцца да курса?
- Курсы арганізуюцца ў анлайн-фармаце, што дазваляе ўсім жадаючым, незалежна ад краіны пражывання, прыняць у іх удзел і падрыхтавацца да паступлення ў камфортных умовах.
- Кошт удзелу ў курсе для абітурыентаў, якія прайшлі адбор, цалкам пакрываецца ўніверсітэтам.
- Выпускнікі Курсаў падрыхтоўчага года, якія паспяхова завяршылі навучанне, залічваюцца ў ЕГУ без уступных іспытаў і матывацыйнай гутаркі, а таксама атрымліваюць магчымасць паступлення з сярэднім балам дакумента аб адукацыі ніжэй 7.0.
- адукацыйны цыкл, які дазваляе атрымаць грунтоўную акадэмічную падрыхтоўку перад пачаткам вучобы ва ўніверсітэце;
- унікальны шанец пагрузіцца ва ўніверсітэцкае асяроддзе: зразумець, што значыць быць студэнтам ЕГУ, і вызначыцца са сваёй будучай бакалаўрскай праграмай;
- магчымасць вывучэння агульнагуманітарных і спецыялізаваных навучальных курсаў на выгадных умовах.
Курсы падрыхтоўчага года арганізуюцца ў фармаце кантактных анлайн-заняткаў у будныя дні ў вячэрні час. Працягласць навучання: 1 семестр.
Удзел у Анлайн-курсе прадугледжвае праходжанне абітурыентамі адукацыйных праграм “Візуальны дызайн”, “Еўрапейская спадчына”, “Медыя і камунікацыя”, “Сусветная палітыка і эканоміка”, “Права”, “Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня” наступных 28-гадзінных модуляў:
- Агульны абавязковы курс: Уводзіны ў гуманітарныя веды (для абітурыентаў усіх пералічаных вышэй праграм).
- Курс для абітурыентаў праграмы “Візуальны дызайн”: Майстэрня графічнага малюнка і кампазіцыі.
- Курс для абітурыентаў праграмы “Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня”: Тэатральная майстэрня “Акцёры, хто яны?”
Таксама слухачы курсаў змогуць паўдзельнічаць у семінарах і майстар-класах з вядучымi выкладчыкамі праграм, першымі даведаюцца аб надыходзячых актыўнасцях для абітурыентаў.
Кошт удзелу ў курсе для абітурыентаў, якія прайшлі адбор, поўнасцю пакрываецца ўніверсітэтам.
Выпускнікам, якія паспяхова завяршылі Курс, дадаткова даецца:
- магчымасць прыярытэтнага засялення ў інтэрнат, пасля залічэння на першы курс;
- 50% зніжка на курсы свабоднага выбару ў вясновым семестры.
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-анкету і ва ўстаноўлены тэрмін даслаць матывацыйны ліст на адрас: fyp@ehu.lt. У тэме ліста пазначыць: “Анлайн-курс падрыхтоўча года”.
Патрабаванні да матывацыйнага ліста:
- ліст павінен быць далучаны да заяўкі ў фармаце doc ці pdf;
- мова руская ці беларуская;
- да 4000 знакаў з прабеламі;
- у лісце неабходна ўказаць прозвішча і імя лацінкай, як у пашпарце; праграму, на якую Вы плануеце паступаць;
- ліст павінен яскрава і комплексна дэманстраваць матывацыю да паступлення на курс і ва ўніверсітэт.
Пасля завяршэння разгляду ўсіх заявак, якія паступілі ў гэтым наборы, камісія рэкамендуе да залічэння на курс абітурыентаў, якія прадставілі лепшы матывацыйны ліст.
Па пытаннях запаўнення анкеты і прадстаўлення матывацыйнага ліста звяртайцеся: fyp@ehu.lt.