Адбылося першае паседжанне новага склада Кіраўнічай рады ЕГУ

12-13 студзеня прайшло першае паседжанне новага склада Кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ).

Адноўлены склад Кіраўнічай рады, які быў прызначаны Усеагульным сходам сузаснавальнікаў ЕГУ у снежні 2016 года, з’яўляецца стратэгічным органам кіравання ўніверсітэтам. У яго склад уваходзяць выбітныя спецыялісты ў галіне вышэйшай адукацыі і дыпламаты міжнароднага ўзроўню, якія маюць кампетэнцыі, адпаведныя сучасным патрэбам ЕГУ. Былы Амбасадар Даніі ў Літве, Расіі (па сумяшчальніцтву ў Беларусі ды краінах Цэнтральнай Азіі), Латвіі Пэр Карлсэн быў абраны старшынёй Кіруючай рады.

Па словах ч.в.а. Рэктара ЕГУ Ёргена Ёргенсана: «Я ўхваляю рашэнне Кіраўнічай рады ЕГУ аб правядзенні свайго першага паседжання менавіта ў Вільні. Адноўлены склад Кіраўнічай рады кіруецца рэкамендацыямі, якія былі прадстаўленыя нашым партнёрам — Шведскім агенствам па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця — з мэтай удасканаліць кіраванне ўніверсітэтам. Гэтаму цалкам адпавядаюць кандыдатуры, прызначаныя Усеагульным сходам сузаснавальнікаў. Я асабліва рады бачыць гатоўнасць чальцоў Кіраўнічай рады, у прыватнасці, Старшыні Кіруючай рады, эксперта ў галіне ўсходнееўрапейскай праблематыкі, Амабасадара Пэра Карлсэна, узяць на сябе абавязкі, ад якіх будзе залежыць стратэгчнае кіраванне ўніверсітэтам».

Падчас паседжання Кіраўнічая рада ЕГУ ухваліла План працы ўніверсітэта на 2016-2018 г. у межах раней зацверджанага Стратэгічнага плана ЕГУ на 2016-2021 гг., а таксама адноўленую структуру ўніверсітэта. Кіраўнічая рада прагаласавала за выбранне прарэктара Каледжа Еўропы Эвы Асьнецкай-Тамецкай у якасці прадстаўніцы Кіраўнічай рады ў Камітэце па адборы Рэктара ЕГУ.

Чальцы Кіруючай рады ЕГУ абмеркавалі стан падрыхтоўкі да Донарскай канферэнцыі, якая адбудзецца ўвесну 2017 года і будзе арганізавана ў супрацоўніцтве са Шведскім агенствам па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне развіцця.

Падчас паседжання гэтаксама адбылася працоўная сустрэча з віцэ-міністрам асветы і навукі Літвы д-рам Гедрусам Вілюнасам, якому прадставілі бягучыя вынікі працы па ўдасканаленні ўнутраных працэсаў планавання і кіравання, а таксама падрыхтоўку універсітэта да працэсу самаацэнкі і інстытуцыйнай самаакрэдытацыі.

Пасля паседжання чальцы Кіраўнічай рады ЕГУ разам з прадстаўнікамі адміністрацыі ўніверсітэта наведалі комплекс Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні, куды ўніверсітэт плануе пераехаць цягам бягучага года.

Наступнае паседжанне Кіраўнічай рады ЕГУ плануецца правесці ў красавіку 2017 г.

Назад