Салідарнасць ЕГУ з выпускніком і палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком

Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

12 лістапада ў Асіповіцкім раёне быў брутальна затрыманы выпускнік бакалаўрскай праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» 2019 года Мікалай Дзядок. 24 лістапада праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Мікалая адным з 143 палітычных зняволеных. Супольнасць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) выказвае салідарнасць з Мікалаем і патрабуе яго неадкладнага вызвалення.

Пачынаючы з 9 жніўня былі затрыманыя 35 выпускнікоў, 9 студэнтаў ЕГУ і яшчэ больш за 30 000 мірных беларусаў. Зараз Мікалай знаходзіцца пад арыштам, згодна з абвінавачваннем, яму пагражае пазбаўленне свабоды да 3 гадоў.

Мы заклікаем выкпускнікоў, чальцоў супольнасці ЕГУ і партнёраў накіраваць Мікалаю ліст са словамі падтрымкі па адрасе: Сiза 1, вул. Валадарскага 2, Мiнск 220030, Беларусь (для Мікалая Дзядка).

Раней яшчэ 2 студэнты праграмы «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» Марыя (Марфа) Рабкова і Акіхіра Гаеўскі, былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.  Супольнасць ЕГУ выказвае сваю заклапочанасць аб усіх незаконна затрыманых. Сёння 143 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць Мікалая Дзядка, Марфу Рабкову, Акіхіра Гаеўскага і ўсіх, хто знаходзіцца пад незаконным пераследам, а таксама аднавіць іх поўныя грамадзянскія правы.

ЕГУ нагадвае аб уласнай гатоўнасці аказаць падтрымку студэнтам, якія апынуліся пад ціскам з боку ўладаў Беларусі. Дзякуючы фінансавай дапамозе Міністэрства замежных спраў Літвы, 46 грамадзян Беларусі ўжо змаглі працягнуць навучанне ўва беларускім універсітэце ў Вільні.

Назад