VIII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца пад патранажам Віленскага гарадскога самакіравання

VIII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 27-29 верасня пад патранажам Гарадскога самакіравання Вільні — адпаведнае распараджэнне падпісаў мэр сталіцы д-р Рэмігіюс Шымашус.

Кангрэс — гэта найбольш значная і масштабная беларуская акадэмічная падзея ў свеце, як па колькасці ўдзельнікаў, так і навуковых накірункаў. Мяркуецца, што больш за 550 удзельнікаў, якія прадстаўляюць 14 навуковых накірункаў прымуць удзел у Кангрэсе. 

У 2011-2016 гадох Кангрэсы адбываліся штогод ва Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, у 2017 годзе Кангрэс адбыўся ў варшаўскім Collegium Civitas пад патранажам прэзідэнта сталічнага горада Варшавы праф. Ганны Гранкевіч-Вальц. З-за тэхнічных прычын VIII Кангрэс быў перанесены на верасень 2019 года, галоўная акадэмічная пляцоўка Кангрэса — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. 

Назад